УНУК У ВОЙСКУ СЛУЖЫЦЬ…

Общество

Вось і прайшоў чарговы прызыў на вайсковую службу. Прачытала пра яго — і прыгадала, як майскім сонечным ранкам адпраўляла ў армію свайго ўнука. Праводзіла яго да магілёўскай шашы ўся радня. На мосце ў Смілавічах хлопца павінны былі забраць і адвезці ў абласны ваенкамат.

Прыгожа ўзыходзіла сонца… У сінім небе спявалі птушкі… А мы трывожыліся, хваляваліся, плакалі. Хутка пад’ехаў ваенком і забраў унука. На душы стала вельмі цяжка. Здавалася, што ўзвалілі на яе вялікі камень.

Потым прыйшла першая паштоўка, з якой мы даведаліся, што хлопец служыць у Барысаве. З таго часу прайшло больш за паўгода. Ад камандзіра часці атрымалі два пахвальныя лісты. Цяпер мне спакойна на сэрцы.

Ад усяго перажытага толькі нядаўна склаўся гэты верш.

 

Адпраўляла маці сына

ў салдаты.

Не хацеў ісці хлапец

ды з роднай хаты.

Пажаданняў шмат было

яму ў дарогу

І надзей на службу

добрую ды Бога.

 

Сябрукі яму казалі

і сяброўкі,

Каб часцей ім высылаў

свае паштоўкі,

Не падвёў, служыў,

як трэба, адмыслова

І дамоў вярнуўся дужым і здаровым.

 

А калі світанак майскі

разгараўся,

Наш салдацік у дарогу

заспяшаўся.

Праслязіліся ўсе,

засумавалі,

Што яго ад сэрца маці

адарвалі.

 

Думкі розныя ўсім

у голаў лезлі:

А куды яго ваенныя павезлі?

Хутка вестачка прыйшла нам ад салдата.

Піша: «Неяк тут нязвыкла, цяжкавата».

 

Дзень прысягі быў

галоўным і кранальным…

Паляцелі дні армейскія

за днямі…

А пахвальныя лісты

з ваеннай часці

Абнадзейвалі, былі

сапраўдным шчасцем!

 

Радасць, гонар…

І не сорам мне за ўнука!

Служба хай яму ў жыцці будзе навукай —

Як любіць, абараняць

сваю Радзіму…

Добрых поспехаў,

здароўя, наш адзіны!

 

Раіса ВЕРАЦІЛА,

в.Жураўкавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *