У 2013-ы – на першым месцы

Спорт

Чэрвеньскі «Будаўнік» сустрэў Новы год аднаасобным лідарам чэмпіянату асацыяцыі аматарскага футбола Мінска па міні-футболу.

У апошнім матчы спаборніцтваў 2012 года нашы футбалісты з лікам 7:3 узялі верх над сталічным «Свомісам». Па два галы ў чэрвеньцаў забілі Дзяніс Трапашка і Антон Масько, па аднаму Мікалай Свірыдовіч, Дзмітрый Чысты і Аляксей Сасункевіч.

Такім чынам, «Будаўнік» выйграў усе шэсць сваіх матчаў і з 18 ачкамі займае першы радок у турнірнай табліцы. У бліжэйшых пераследвальнікаў на чатыры ачкі менш.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара.

На здымку: футбалісты «Будаўніка» пасля перамогі над камандай «Своміс».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *