Што б гэта значыла?

Общество

Вітаю усіх, хто пасля працяглага перапынку зноў зацікавіўся гэтай жартоўнай рубрыкай. Няхай  плённым будзе для вас 2013 год у асабістым жыцці і прыемным на творчыя стасункі ў нашым конкурсе.

Зрэшты, аднавіць яго папрасілі вы самі, шаноўныя чытачы. І адразу ж удзячна адрэагавалі ў сваіх лістах. Змест іх лаканічным сказам перадае ўладальнік васьмі рэдакцыйных буклетаў з творчасцю пераможцаў конкурсу Анатоль Вячаслававіч Людчык з Чэрвеня:

“Спасибо редакции за “второе дыхание!”

А каб яно, гэтае дыханне было рытмічным, запрашаем актыўна далучацца да конкурсу.  Спадзяёмся, што гэтаму памкненню паспрыяеце Вы,  Марыя Бяжан з Чэрвеня, Вашы ўнукі, Аляксандр Варабей з Калодзежаў, Мікалай Барбук з Грабёнкі, Таццяна Дзьмухавец з Чэрвеня, С.Валэйка з Рудні, Генадзь Рымашэўскі з Чэрвеня, Наталля Сівак з Заполля, Ніна Свірыд з Новых Зелянькоў, Святлана Шышонак з Дамавіцка, Таццяна Ждановіч з Рэчак і іншыя нашы даўнія сябры, актыўныя ўдзельнікі конкурсу.

Маем спадзяванне і на маладых чытачоў, якія дасылалі свае жартоўна-паэтычныя радкі.

А сёння знаёмімся з вершаванымі разважаннямі да фотаздымка, які надрукаваны 15 снежня мінулага года.

Згаданы вышэй Анатоль Вячаслававіч Людчык у гэтым сюжэце ўбачыў наступнае:

Как видно, мысль его

не покидает:

“Преданнее собаки

нету существа”.

Истинно! Пёс хозяина

ведь не бросает,

И у него надёжных друга два.

Ажно тры вершаваныя гумарыстычныя варыянты  даслаў Генадзь Леанідавіч Пармон з Любішына. Вось адзін з іх:

Шарик слева, Жучка справа —

Только б не нарвалась Клава.

С утра сегодня так сварлива,

Нельзя спокойно выпить пива.

А с больною головой

Какой же это выходной?

Леанід Яўгенавіч Няхай з Петравінкі піша:

“Мне 54 гады. Не працую, знаходжуся на групе па інваліднасці. Раённую газету выпісваю пастаянна. Адзін раз удзельнічаў у гэтым конкурсе. Вырашыў зноў паспрабаваць.”

Наўрад ці верагодна  тое, што ён перадаў сваімі словамі: усё ж такі побач — сабакі. Але параўнанне блізкае з жыццёвым:

Как-то встретились три друга,

Сообразили на троих.

Быстро одну осушили,

А потом задумались:

Маловато, маловато —

Надо бы нам повторить.

Где ещё одну надыбать,

Если нет за что купить?

Наталлі Георгіеўне Гарнастай з Чэрвеня змест фотаздымка ўяўляецца такім:

Жена из дома прогнала

За то, что вдруг ушел в запой.

Но мне все это — не беда,

Ведь верные друзья со мной.

Ларыса Міхайлаўна Кабзарэнка з Чэрвеня піша ў сваім лісце:

“Віншую з новым 2013 годам! Дзякую за добрую газету і за конкурс, які зноў аднавілі. Уздымайце ўсім настрой — і вам за гэта будуць удзячны”.

Ларыса Міхайлаўна распавяла таксама гісторыю свайго жыцця. Штокольвечы з яго ўжо трапляла на старонкі газеты. Таму сёння друкуем толькі конкурсныя радкі:

Жонка ягады збірае,

Я на лавачцы сяджу.

Калі яна заблукае,

Я з сабакамі знайду…

Жонцы, канешне ж, прыемна было б, каб і сам дапамог збіраць тыя ягады. Але, як кажуць, хто на што здатны.

 

А цяпер уважліва разгледзьце чарговы фотаздымак. Падумайце, што б гэта значыла і складзіце вершаваны подпіс. Можна некалькі варыянтаў.

Чакаем да 25 студзеня ўключна — пісьмова ці па тэлефоне 55-7-83.

Дасылайце і свае жартоўныя фотаздымкі

А аўтары надрукаваных сёння вершаваных радкоў узнагароджаны падпіскай на “Раённы веснік” на першы квартал сёлетняга года.

Да сустрэчы ў чарговай конкурснай рубрыцы!

З павагай — Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *