ПАДАРЫЛІ НОВЫ ГОД РАЗАМ

Общество

104 дзіцяці з 38 сем’яў  атрымалі навагоднія падарункі — цукеркі, цацкі, вопратку, канцылярскія прыналежнасці — падчас дабрачыннай акцыі «Падорым Новы год разам», якую ў рамках рэспубліканскіх акцый «Нашы дзеці і «Клопат» наладзілі Чэрвеньская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» і аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.

Як распавёў старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Сяргей Кучынскі, галоўная мэта акцыі — паклапаціцца, каб на Новы год не засталіся без падарункаў дзеці з найменш сацыяльна абароненых шматдзетных і няпоўных сем’яў, дзеці-інваліды. Актыўны ўдзел у гэтай дабрачыннай справе ўзялі прыватнае прадпрыемства «Нафтабітумны завод», аддзелы адукацыі і культуры райвыканкама, інспекцыя па справах непаўналетніх Чэрвеньскага РАУС, раённая арганізацыя «Чырвонага Крыжа», СВФ «Аграбуд», раённае спажывецкае таварыства, аддзяленне Дэпартамента «Ахова», райкам прафсаюза работнікаў АПК, «Белаграпрамбанк», Лядзенскі сельвыканкам, работнікі райвыканкама, жыхары раёна.

На здымку: старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Сяргей Кучынскі ўручае падарункі дзецям са шматдзетнай сям’і жыхаркі Чэрвеня Святланы Карпіцкай.

Фота Ігара АДАМОВІЧА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *