Навіны

Общество

МІНІМАЛЬНАЯ ЗАРАБОТНАЯ ПЛАТА ЗА СНЕЖАНЬ 2012 ГОДА ІНДЭКСУЕЦЦА НА 19,5 ПРАЦЭНТА.

У Беларусі мінімальная заработная плата за снежань 2012 года індэксуецца на 19,5 працэнта, разлічанага нарастаючым падрахункам да студзеня 2012 года (месяца яе ўстанаўлення). Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх цэн за снежань перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца яе папярэдняй індэксацыі (жнівень 2012 года), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Такім чынам, месячная мінімальная заработная плата за снежань 2012 года складае Br1 млн. 171 тыс. 610, пагадзінная мінімальная заработная плата — Br6 тыс. 950.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы», памер МЗП, устаноўлены заканадаўствам і праіндэксаваны, з’яўляецца абавязковым для наймальніка ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў. З 1 студзеня 2013 года месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ўрадам у памеры Br1 млн. 395 тыс., пагадзінная — Br8 тыс. 340.

 

КАНФІСКАЦЫЯ АЎТАМАБІЛЯЎ У НЕЦВЯРОЗЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ, ЯКІЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА ЗА РУЛЁМ, ПАЧНЕЦЦА Ў 2013 ГОДЗЕ

Канфіскацыя аўтамабіляў у нецвярозых вадзіцеляў, якія знаходзяцца за рулём, пачнецца ў 2013 годзе, паведаміў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк. Складаная працэдура падрыхтоўкі законапраекта завершана, праект прадстаўлены на разгляд кіраўніка дзяржавы. Пасля гэтага ён будзе ўнесены на разгляд дэпутатаў Нацыянальнага сходу, растлумачыў генпракурор.

«Пракуратура настойвае на тым, каб, як толькі ў чалавека за рулём пацвярджаецца факт алкагольнага ап’янення, транспартны сродак канфіскоўваць, а таксама выступае за ўзмацненне адказнасці за гібель людзей. Аднак увядзенне ў практыку гэтых прапаноў будзе залежаць ад заканадаўца», — падкрэсліў генпракурор.

Як паведамлялася раней, Генеральная пракуратура Беларусі сумесна з Міністэрствам юстыцыі падрыхтавала законапраект, у якім прапануецца канфіскоўваць аўтамабілі ў нецвярозых вадзіцеляў у рамках крымінальнай адказнасці.

 

ЧАТЫРЫ РЭСПУБЛІКАНСКІЯ ГАЗЕТЫ БУДУЦЬ АБ’ЯДНАНЫ З «СОВЕТСКОЙ БЕЛОРУССИЕЙ»

Чатыры рэспубліканскія газеты будуць аб’яднаны з «Советской Белоруссией». Адпаведнае распараджэнне «Аб некаторых пытаннях рэарганізацыі асобных рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі» ад 10 студзеня 2013 года падпісана прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам і кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэем Кабяковым, паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

У адпаведнасці з дакументам, плануецца правесці рэарганізацыю ўстаноў «Рэдакцыя газеты «Рэспубліка» і «Рэдакцыя газеты «Белорусская нива» шляхам іх далучэння да ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия». Міністэрству інфармацыі даручана на працягу 15 дзён унесці на разгляд урада праект адпаведнай пастановы.

Міністэрству адукацыі даручана да 20 студзеня 2013 года прыняць рашэнне аб рэарганізацыі ўстановы «Рэдакцыя газеты «Знамя юности» шляхам яе далучэння да «Советской Белоруссии». Акрамя таго, Мінінфарму даручана ініцыіраваць разгляд на пазачарговым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Народная газета» пытанняў перадачы функцый рэдакцыі газеты «Советской Белоруссии» і ліквідацыі гэтага таварыства. Кантроль за выкананнем распараджэння ўскладзены на Адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі.

Як паведамлялася, стварэнне друкарскага грамадска-палітычнага холдынга на базе газеты «Советская Белоруссия» было запланавана на 2013 год. Таксама нядаўна было завершана стварэнне выдавецкага дома «Звязда», які аб’яднаў аднайменную беларускамоўную грамадска-палітычную газету і літаратурна-мастацкую прэсу.

 

ЛІЧБАВАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ ДА КАНЦА ГОДА БУДЗЕ ДАСТУПНА БОЛЬШ ЯК 97 ПРАЦЭНТАМ БЕЛАРУСАЎ

Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр» (РУП «БРТПЦ») Андрэй Кудырка.

 

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *