Надзеі – на “алімпіяднікаў”

Общество

14-га па 18-га студзеня на базе педагагічных устаноў Дзяржынска, Нясвіжа, Барысава, Жодзіна, Маладзечна, Мінска, Слуцка, Смалявічаў адбудзецца трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па 16-ці вучэбных прадметах.

Як паведаміла намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Анжэла Рымашэўская, адбор для ўдзелу ў ім прайшлі 12 школьнікаў Чэрвеньшчыны. Такім чынам, гонар раёна будуць абараняць: па хіміі — Ілья СЛАВІНСКІ (10 клас, гімназія №1 імя У.Караля г.Чэрвеня), па фізіцы — Ягор ДАРАФЕЕЎ (9 клас, СШ №1 г.п. Смілавічы), Аляксандр АДЗІНЕЦ (10 клас, СШ №4 г.Чэрвеня) і Кацярына Балоціна (11 клас, гімназія №1 імя У.Караля г.Чэрвеня), па астраноміі — Наталля ГАЙКЕВІЧ (11 клас, Запольская СШ), па матэматыцы — Яўген НЯБОРСКІ (9 клас, гімназія №1 імя У.Караля г.Чэрвеня), па біялогіі — Таццяна МАРЦІНОВІЧ (9 клас, СШ №4 г.Чэрвеня), Яна КРАПІВІНА (9 клас, Калодзежская БШ), Дзмітрый СУКОНКІН (10 клас, СШ №4 г.Чэрвеня) і Анастасія ЛУХВЕРЧЫК (11 клас, Запольская СШ), па беларускай мове і літаратуры — Алёна ХУРСІК (10 клас, СШ №2 г.п.Смілавічы) і Анастасія НЯБОРСКАЯ (11 клас, СШ №2 г.Чэрвеня).

Нагадаем, што папярэдні этап алімпіяды — раённы — адбыўся на Чэрвеньшчыне ў кастрычніку-лістападзе мінулага года. Удзел у ім узялі 293 школьнікі і навучэнцы. 92 сталі пераможцамі і прызёрамі, прычым 19 чалавек — адразу па некалькіх прадметах.

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *