Гэта выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, лаўрэаты і дыпламанты конкурсаў… Усе яны атрымалі падарункі.
З навагоднімі святамі павіншавалі школьнікаў старшыня райвыканкама Іван Пятровіч Муха, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Браніславаўна Тарасік і неаднаразовая чэмпіёнка паралімпійскіх гульняў Людміла Валчок. Яны пажадалі выдатных адзнакаў у вучобе, новых дасягненняў, ажыццяўлення мар, шчасця, здароўя, цудоўнага настрою і шанцавання.
Забаўляльную праграму падрыхтаваў Цэнтр дзіцячай творчасці. Прысутных весялілі казачныя героі Бім, Бом, Дзед Мароз і Снягурка. Гучалі вершы, песні, былі гульні і традыцыйны карагод.
Пасля таго, як гэтая пераднавагодняя ўрачыстасць у райвыканкаме закончылася, вучняў запрасілі ў Цэнтр культуры і адпачынку, дзе ладзіліся іншыя забаўляльныя мерапрыемствы.
Эма МІКУЛЬСКАЯ
Фота аўтара і Галіны Калько