ЮНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ З КАЗКАМІ ЗНАЁМІЛІСЯ

Общество

На экскурсію ў дзіцячую бібліятэку мы запрасілі выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага сада №2 г.Чэрвеня. Дзеці пабылі на малодшым абанеменце і ў чытальнай зале, даведаліся пра іх адметнасці і асаблівасці.

Бібліятэкары распавялі юным чытачам аб правілах абыходжання з кнігамі, пазнаёмілі з новымі паступленнямі літаратуры для іх узросту, часопісамі.

У гэты ж дзень святкаваліся ўгодкі Міколы Чарняўскага. Каб зацікавіць выхаванцаў садка, мы крыху пазнаёмілі іх менавіта з дзіцячымі гадамі гэтага беларускага пісьменніка. Затым прадэманстравалі яго кнігі, якія ёсць у бібліятэцы, пачыталі вершаваныя творы. Дзецям асабліва спадабалася казка «Ліса-калядоўшчыца». А затым мы прапанавалі для прагляду казку «Марозка».

Больш дарослых наведвальнікаў бібліятэкар Наталля Войцік запрасіла ў казачную вандроўку «Чароўны свет Шарля Пяро». Дзеці даведаліся пра яго біяграфію, пазнаёміліся з кніжнай выставай, паўдзельнічалі ў віктарыне, складзенай па казках пісьменніка.

Алена МАТВЕЕВА,

намеснік дырэктара Чэрвеньскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па рабоце з дзецьмі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *