Згарэў “Максім”…

Безопасность

Ноччу ў сераду загарэўся будынак на вуліцы Барыкіна ў Чэрвені, у якім размяшчалася прыватнае кафэ «Максім».

Як распавёў «Раённаму весніку» старшы інжынер інспекцыі Дзяржаўнага пажарнага нагляду раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Бойка, паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання ў 3 гадзіны 17 хвілін. На момант прыбыцця першых падраздзяленняў выратавальнікаў будынак гарэў адкрытым полымем.

Пажар, плошча якога склала 208 квадратных метраў, удалося лакалізаваць у 4 гадзіны 23 хвіліны, ліквідаваць — у 5 гадзін 21 хвіліну. Усяго ў яго тушэнні былі задзейнічаны 6 аўтацыстэрнаў: дзве — з Чэрвеня, па адной — з асобных пастоў «Горкі», «Ведрыца», «Дамавіцк» і «Рудня-Астравітая». Полымя знішчыла дах будынка, выгаралі памяшканні рэстарана і банкетнай залы. Прычыны пажару ўстанаўліваюцца.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *