«Усхвалім ураджай»

Общество

Пад такой назвай у Лучскай бібліятэцы адбылася вечарына да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі. Гасцей віталі свежаспечаным боханам духмянага хлеба. Кожны ўдзельнік вечарыны расказаў пра свой сёлетні ўраджай. «Дзякуй Богу, папрацавалі на зямлі — цяпер можна і адпачыць», як казала ветэран працы Галіна Платонаўна Урублеўская.

Потым правялі конкурс на знаўцу твораў беларускай літаратуры. Яго лідар, настаўніца роднай мовы Клаўдзія Адамаўна Міхіевіч уступіла прыз — кнігу «Памяць» — бабулі Сафіі Ігнацьеўне Ус. Той 85 гадоў, і падарунак ёй прыйшоўся да душы. Разам са знаўцай прыказак і прымавак Ганнай Аляксандраўнай Шуканавай прыйшлі ўнучкі Даша і Машачка. Маленькія кранулі ўсіх сваімі дзіцячымі вершамі.

На лепшага прамоўцу вечарыны ў нас намініраваўся Рыгор Рыгоравіч Кавалёнак, колішні брыгадзір саўгаса «Ляды». Ад яго шчырых слоў некаторыя праслязіліся.

Напрыканцы вечарыны мы праспявалі любімую песню ўсіх часоў «Вёсачка мая», тым самым успомнілі тых, каго ўжо няма сярод нас.

Таццяна Ждановіч,

бібліятэкар Лучскай бібліятэкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *