У Натальеўску адкрылі кафэ

Общество

Традыцыйную чырвоную стужачку ў мінулы чацвер перарэзалі старшыня Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Іван Пятровіч Муха, намеснік старшыні райвыканкама Алена Міхайлаўна Шлома, старшыня Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў Валерый Мікалаевіч Марынічаў і старшыня Чэрвеньскага райспажыўтаварыства Сяргей Вітольдавіч Веракса (на здымку).

Тут яны пагутарылі з работнікамі грамадскага харчавання, агледзелі памяшканні. За чатыры месяцы, на працягу якіх вялася рэканструкцыя, будынак былой прыдарожнай сталовай непазнавальна змяніўся: у зале — прыгожы інтэр’ер у вясковым стылі, на кухні — новае тэхналагічнае абсталяванне, добрыя ўмовы для абслугоўвання наведвальнікаў. Адразу іх можа размясціцца за столікамі 60 чалавек, а летам — пад навесам яшчэ 40. Утульнасць надаюць электрычны камін, вялікі тэлевізар, керамічныя сувеніры і мяккія цацкі, якія, дарэчы, можна купіць. У зале прадугледжана магчымасць адасобіць частку памяшкання, каб стварыць адначасова і банкетную залу. Словам, кафе атрымалася па-сучаснаму прыгожым і функцыянальным. Працуюць тут тры повары, два бармены і афіцыянт. Яны — прафесіяналы ў сваёй справе, маюць багаты вопыт работы і вялікае жаданне прыносіць сваёй працай радасць людзям.

Загадчык вытворчасці Н.У.Брунеўская

Кіраўніцтва райспажыўтаварыства спадзяецца, што ў новым статусе гэтае прадпрыемства грамадскага  харчавання  значна павялічыць рознічны тавараабарот.  Сяргей Вітольдавіч Веракса зазначыў:

— Тут прапануюць як комплексныя, так і заказныя, фірменныя стравы. І пры гэтым — цэны памяркоўныя. Кафэ разлічана як на асобных наведвальнікаў, так і на правядзенне карпаратыўных вечарынак, сямейных урачыстасцяў.

Начальнік аддзела грамадскага харчавання Т.М.Няхай

Рэканструкцыя зроблена ў адпаведнасці з выкананнем праграмы “Дарогі Беларусі”. Гэты аб’ект грамадскага харчавання знаходзіцца якраз на трасе М4 рэспубліканскага значэння.

Повар кафэ Н.П.Машэўская

Тут заўсёды ажыўлена. Цяпер у чэрвеньцаў і гасцей жаданне наведацца сюды будзе яшчэ большым, бо яго падмацуюць высокая культура абслугоўвання, багатая разнастайнасць меню, добрая якасць страў і ад гэтага — цудоўны настрой .

Бармен Ірына Уладзіміраўна Туманава

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

Фота аўтара





 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *