ПРАБЛЕМЫ П’ЯНСТВА, ПРАВАПАРУШЭННЯЎ, ДЭМАГРАФІЧНЫЯ І ІХ ВЫРАШЭННЕ

Местная власть Официально

У райвыканкаме на сумеснае пасяджэнне сабраліся члены камісіі па прафілактыцы алкагалізму, наркаманіі і суіцыдаў, упершыню створанага міжведамаснага савету па пытаннях СНІДу, венерычных і вострых рэспіратарных захворванняў пры Чэрвеньскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, раённага савета па дэмаграфічнай бяспецы, савета грамадскіх пунктаў аховы парадку. Прысутнічалі таксама намеснікі кіраўнікоў ліцэяў і каледжа, старшыні пасялковага і сельвыканкамаў, прадстаўнікі зацікаўленых ведамстваў. Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Алы Шахоцька былі разгледжаны і абмеркаваны важныя пытанні, якія датычацца праблем сучаснага грамадства ў цэлым і жыхароў раёна — у прыватнасці.tc «У райвыканкаме на сумеснае пасяджэнне сабраліся члены камісіі па прафілактыцы алкагалізму, наркаманіі і суіцыдаў, упершыню створанага міжведамаснага савету па пытаннях СНІДу, венерычных і вострых рэспіратарных захворванняў пры Чэрвеньскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, раённага савета па дэмаграфічнай бяспецы, савета грамадскіх пунктаў аховы парадку. Прысутнічалі таксама намеснікі кіраўнікоў ліцэяў і каледжа, старшыні пасялковага і сельвыканкамаў, прадстаўнікі зацікаўленых ведамстваў. Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Алы Шахоцька былі разгледжаны і абмеркаваны важныя пытанні, якія датычацца праблем сучаснага грамадства ў цэлым і жыхароў раёна — у прыватнасці.»

Наркалагічную дапамогу жыхарам раёна акрэсліў у сваім выступленні ўрач псіхіятр-нарколаг Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Дзмітрый Кулеўскі. Ён зазначыў, што на 1.11.2012 года на дыспансерным уліку ва ўрача-нарколага знаходзяцца 65 абавязаных асобаў (па Дэкрэту №18). За 10 месяцаў Чэрвеньскім РАУС накіравана для ўдакладнення дыягназу і пастаноўкі на ўлік 70 чалавек, у якіх злоўжыванне алкаголем выяўлена ўпершыню. За гэты прамежак часу з сіндромам алкагольнай залежнасці ўзята на ўлік 84 чалавекі, на прафілактычны — 83. З алкагольнымі псіхозамі выяўлена 6 грамадзян.

У Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы маецца 5 стацыянарных ложкаў, дзе праходзіць лячэнне катэгорыя насельніцтва са згаданымі праблемамі. Медыцынская дапамога аказваецца таксама ў рэспубліканскіх і абласных установах аховы здароўя. За 10 месяцаў стацыянарна пралечана 149 чалавек. Дзмітрый Кулеўскі выказаў таксама шэраг прапаноў па аказанні наркалагічнай дапамогі жыхарам раёна.

Выконваючы абавязкі начальніка ДАІ Чэрвеньскага РАУС Аляксандр Івашкевіч  прывёў статыстыку аварыйнасці на тэрыторыі раёна. Так, за 10 месяцаў гэтага года здзейснена 26 дарожна-транспартных здарэнняў (6 з іх — вадзіцелямі ў нецвярозым стане), у якіх 2 чалавекі загінулі, 29 — атрымалі раненні. Таксама ён назваў канкрэтныя арганізацыі, прадпрыемствы, гаспадаркі раёна, у якіх выяўлены вадзіцелі ў нецвярозым стане. За іх выпуск на лінію, як зазначыў Аляксандр Івашкевіч, прыцягнуты 50 адказных асобаў (інжынеры, механікі і іншыя) і 4 кіраўнікі АПК. Прозвішчы тых кіроўцаў, хто затрымліваўся за рулём у нецвярозым стане, рэгулярна друкуюцца на старонках «раёнкі».

Пра работу камісій па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам у працоўных калектывах за 10 месяцаў распавяла сакратар камісіі райвыканкама, начальнік аддзела па справах моладзі Таццяна Нагорная. Яна зазначыла, што некаторыя камісіі працуюць фармальна, не займаюцца прафілактыкай, а праводзяць пасяджэнні па факту здзяйснення працоўнымі правапарушэнняў у нецвярозым стане. Усім неабходна актывізаваць работу па ранняму выяўленню алкагольнай залежнасці, пакуль не дайшло да бяды.

Ад праблемаў п’янства і алкагалізму прысутныя перайшлі да праблемаў дэмаграфіі. Як зазначыла Ала Шахоцька, за 10 месяцаў у раёне памерла 457 чалавек, а нарадзілася 339. Натуральны прырост (перавышэнне нараджальнасці над смяротнасцю) зафіксаваны толькі ў г.п.Смілавічы.

Грунтоўна распавёў аб рабоце па прафілактыцы і ранняй дыягностыцы захворванняў у дзяцей, захадах па іх аздараўленні галоўны ўрач Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Мікалай Снытко. Прывёў ён таксама статыстыку па суіцыдах і смяротнасці насельніцтва раёна ад знешніх прычын, па колькасным складзе розных груп здароўя дзяцей. Сярод асноўных медыцынскіх  праблем школьнікаў Мікалай Мікалаевіч адзначыў зніжэнне вастрыні зроку і парушэнне паставы, якія адбываюцца з-за недастатковага кантролю з боку педагогаў і бацькоў. А сярод станоўчых вынікаў адзначыў праведзеную вакцынацыю супраць грыпу, укамплектаванне педыятрычнай службы кадрамі, летняе аздараўленне дзяцей, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку, а таксама з малазабяспечаных сем’яў і тых, хто прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы, на базе Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Ларыса Асановіч праінфармавала прысутных пра работу з апякунскімі, прыёмнымі сем’ямі, прафілактыку сацыяльнага сіроцтва. Так, на першага лістапада 32 дзіцяці выхоўваецца ў 22 апякунскіх сем’ях, 51 — у 32 прыёмных, 3 — у дзіцячым доме сямейнага тыпу. За ўсімі імі ажыццяўляецца сістэматычны кантроль. Праведзены ў гэтым годзе маніторынг па сітуацыі ў сем’ях фактаў нядобрасумленнага выканання дарослымі абавязкаў па выхаванні і матэрыяльным утрыманні дзяцей не выявіў.

На 1.11.2012 года ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзяцца 143 непаўналетнія з 73 сем’яў.  Прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне 14 дзяцей з 7 сем’яў. У выніку выхаваўча-прафілактычнай і рэабілітацыйнай работы 15 дзяцей вернуты ў 9 біялагічных сем’яў, а двое бацькоў узноўлены ў сваіх правах у адносінах да чатырох дзяцей.

Праблему захаванасці жылля дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, выпускнікоў інтэрнатных устаноў, узняла дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Шаркова. Пытанні ўзнікаюць часта, калі дзеці праз некалькі гадоў вяртаюцца па месцы жыхарства, а  жыллё знаходзіцца ў непрыгодным стане. Зараз на тэрыторыі раёна пражывае 47 выпускнікоў інтэрнатных устаноў, з іх 5 — маці-адзіночкі. Усе яны атрымліваюць належныя віды дзяржаўнай дапамогі. А што датычыцца рэгулярнай праверкі стану жылля згаданай катэгорыі, то ўсе праблемныя пытанні будуць разгледжаны на асобнай нарадзе.

З выступлення намесніка дырэктара Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя па выхаваўчай рабоце Вольгі Коцінай прысутныя даведаліся, што з першага верасня да гэтай установы далучаны Праўдзінскі ліцэй, што стварыла ў рабоце Чэрвеньскага дадатковыя цяжкасці. Бо пасля гэтага ў межах агульнай статыстыкі атрымаўся рост злачынстваў і правапарушэнняў.

Як зазначыла Вольга Коціна, у асноўным, супрацьпраўныя дзеянні навучэнцы здзяйсняюць у выхадныя дні і падчас вакацый, калі знаходзяцца пад апекай бацькоў. 60% непаўналетніх — з пэўнымі праблемамі і складанасцямі. Гэта — дзеці-сіроты, дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і тыя, хто знаходзіцца на рознага віду ўліках. Да таго ж, бацькі жывуць, у асноўным, не ў горадзе, а ў Чэрвеньскім, Пухавіцкім, Бярэзінскім ды іншых раёнах. Таму збіраць іх, як у школе, на агульны сход часта і шмат не ўяўляецца магчымым. Як падкрэсліла Вольга Коціна, перавага аддаецца індывідуальнай рабоце з бацькамі, прычым усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.

Каб заняць навучэнцаў у вольны час, на базе Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя арганізаваны і працуюць разнастайныя гурткі і спартыўныя секцыі, якія ахопліваюць 84% навучэнцаў. Што датычыцца падуліковых катэгорый, то ўсе яны іх наведваюць. Вольга Коціна выказала таксама пажаданне: разам з міліцыяй часцей ладзіць незапланаваныя рэйды ў інтэрнаты ў той час, калі навучэнцы вольныя ад заняткаў, — з мэтай кантролю.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ларыса Ефіменка прааналізавала статыстыку выпадкаў распіцця слабаалкагольных напояў і піва навучэнцамі ліцэяў і каледжа ў грамадскіх месцах. У параўнанні з мінулым годам ва ўсіх назіраецца рост. І гэта толькі тая колькасць, якая трапіла ў поле зроку міліцыі. А насамрэч выпадкаў нашмат больш. Гэткая ж сітуацыя і па адсутнасці флікераў. І тут таксама найбольш правапарушэнняў здзяйсняецца ў выхадныя дні альбо падчас вакацый.

Па выніках пасяджэння кожнай камісіяй было прынята рашэнне, абавязковае для выканання.

 

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *