Клопат – агульны

Общество

Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж у навучанні і выхаванні сучасных высока-кваліфікаваных спецыялістаў выкарыстоўвае шматбаковыя сродкі, у тым ліку вялікія магчымасці бацькоў. Менавіта з мэтай актыўнага іх прыцягнення ў навучальна-выхаваўчы працэс адбыўся днямі сход бацькоў навучэнцаў ветэрынарнага і заатэхнічнага аддзяленняў.

Аб ролі сям’і ў выкананні дзяржаўнага заказу на падрыхтоўку кадраў сярэдняга звяна для сельскай гаспадаркі расказала дырэктар каледжа Тамара Канстанціўна Сень. Яна грунтоўна адказала і на пытанні ўдзельнікаў сходу.

Намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Ала Аркадзеўна Аблавацкая звярнула ўвагу прысутных бацькоў на неабходнасць мець ім больш цесныя сувязі з куратарамі груп, спалучаць давер дзецям з кантролем.

Праблемам здаровага ладу жыцця навучэнцаў у інтэрнатах прысвяціў сваю прамову намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дзмітрый Андрэевіч Аўраменка.

Затым удзельнікі сходу размежаваліся па аддзяленнях, дзе больш дэталёва азнаёміліся з умовамі вучобы, жыцця сваіх дзяцей, іх поспехамі.

Сход прайшоў вельмі змястоўна. І бацькі, і педагогі адзначылі яго вялікую карысць.

Іван ЯРАШЭВІЧ,

г.п. Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *