Як грошы ўплываюць на самаадчуванне

Общество

Амерыканскія псіхолагі пасля шматлікіх даследаванняў прыйшлі да высновы: думкі чалавека пра грошы могуць непасрэдна ўплываць на яго самаадчуванне.

Група добраахвотнікаў была падзелена на дзве часткі: першым далі пералічваць простыя белыя паперкі, а другім — пачак банкнот у той жа колькасці, пры гэтым, грошы не належалі падыспытным.

Пасля пераліку паперак і банкнот з удзельнікамі правялі некалькі эксперыментаў. Ім прапанавалі пагрузіць руку і пратрымаць яе 30 секунд у досыць гарачай вадзе. Вынікі здзівілі:  людзі, якія пералічвалі грошы, больш ахвотна ішлі на такія  выпрабаванні і выяўлялі меншае ўспрыманне да болю. У гэтым эксперыменце вада ім здавалася не такой гарачай, чым людзям, якія пералічвалі паперкі.

Чарговай групе падыспытных прапанавалі ўспомніць нейкі пэўны перыяд свайго жыцця. Частка ўдзельнікаў павінна была ўзгадаць надвор’е ў гэты прамежак часу, а іншая  — свае грашовыя выдаткі. Затым яны прайшлі тыя ж выпрабаванні з гарачай вадой. Цікава, што на гэты раз найболей устойлівымі да стрэсу аказаліся ўдзельнікі, якія ўспаміналі надвор’е, а не тыя, хто думалі пра расходаваныя грошы.

Вынікі падобных псіхалагічных даследаванняў, якія рэгулярна праводзяцца сярод людзей розных сацыяльных груп і ўзроставых катэгорый, штораз нязменна паказваюць на тое, што для большасці людзей грошы маюць пэўную сімвалічную сілу, якая здольна ў рознай меры і ступені ўплываць на псіхіку і агульнае самаадчуванне.

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *