ГОДАМ БЕРАЖЛІВАСЦІ АБ’ЯЎЛЕНЫ 2013 ГОД У БЕЛАРУСІ

Общество

 

Адпаведны ўказ нумар 537 кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада. «Год беражлівасці стане лагічным працягам рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года нумар 3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» ў сучасных умовах», — адзначылі ў прэс-службе.

Урадам будзе зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе Года беражлівасці, а рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам — адпаведныя галіновыя і рэгіянальныя планы.

Правядзенне Года беражлівасці будзе садзейнічаць вырашэнню задач удасканалення арганізацыі вытворчасці, павышэння прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі і паслуг за кошт аптымізацыі расходаў, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, выключэння ўсялякіх неабгрунтаваных страт, у першую чаргу шляхам мадэрнізацыі вытворчасці, укаранення новых тэхналогій, тэхнікі і спосабаў гаспадарання. Мерапрыемствы гэтага года таксама накіраваны на выхаванне ў кожнага пачуцця гаспадарлівасці, стымуляванне эканоміі і беражлівасці як на сваіх рабочых месцах, так і ў паўсядзённым жыцці.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *