Добрыя словы — добрым людзям

Общество

Наша мама Качан Марыя Рыгораўна дажыла да 91 года, а сёлета пайшла з жыцця. Ужо ў сталых гадах у цёплую пару года яна жыла ў Раванічах, а на зіму мы яе забіралі ў Чэрвень. У такім узросце, вядома, у мамачкі было шмат хвароб. Даводзілася і ўрача на дом выклікаць, і «хуткую дапамогу», і ў бальніцы ляжаць… Таму мы вельмі ўдзячны ўсім медыцынскім работнікам, якія дапамагалі ёй, ставіліся да сталага чалавека клапатліва, з дабрынёй і павагай.

Калі мама жыла ў Раванічах, яе здароўе падтрымлівалі работнікі мясцовай участковай бальніцы. Сардэчна дзякуем ім, асабліва — Наталлі Жэкавай, Святлане Дзянько, Людміле Чарнавец. Таксама наша падзяка — брыгадам «хуткай дапамогі» Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы, урачу Яўгену Сітчыхіну, загадчыку, медсёстрам і абслугоўваючаму персаналу тэрапеўтычнага аддзялення (4-ы паверх). Усім вам, шаноўныя, — здароўя моцнага, поспехаў у працы і ўсіх даброт.

З павагай — дочкі Марыя КАЛЯЧОНАК, г.Чэрвень

і Людміла ПАТАПАВА, г.Мінск

 

Нас, сталых вяскоўцаў, абслугоўвае сацыяльны работнік Ганна Елісеева з Дамавіцка. Яна — вельмі добрая, чулая, уважлівая, клапатлівая, акуратная, адказная… Здаецца, другой такой і не знойдзеш! Заўсёды не толькі работу паробіць, але і выслухае, і пагаворыць, што мы таксама вельмі цэнім.

Шчыра дзякуем Ганне за ўсё тое, што яна для нас робіць, зычым ёй моцнага здароўя, шчасця, кахання і ўсіх даброт!

З павагай — Сяргей Апанасавіч і Марыя Іосіфаўна ШЫШОНКІ, в.Мяжніца

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *