На адметнае свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі, у наш Дом фальклору завіталі жыхары Горак і Горкаўскай Слабады. Яны ўслаўлялі працавітыя рукі хлебаробаў і даярак, дзякавалі зямлі-матухне ў вершах і песнях. Сваёй творчасцю ўсіх радавалі мясцовыя самадзейныя артысты — Андрэй Каленік, Святлана Вайцяховіч і Таццяна Савонава. Гучалі песні «Вёсачка», «Грачанікі», «Жыта ў полі» ды іншыя. Другая частка мерапрыемства была гульнявай, падчас якой абыгрывалася песня «Ох, і сеяла Ульяніца лянок». Спадабаліся ўсім шматлікія прыпеўкі ў выкананні Марыі Грышановіч, Лідзіі Касцевіч і Валянціны Карчэўскай. Не абышлося наша мерапрыемства і без традыцыйнага харавога спявання. А затым Андрэй Каленік зладзіў канцэрт па заяўках.
Галіна ВОРНІК, мастацкі кіраўнік
Горкаўскага сельскага Дома фальклору