УСІМ ДАПАМАГАЕ…

Общество

Ужо шмат гадоў працуе загадчыцай Грабёнскай урачэбнай амбулаторыі стаматолаг па спецыяльнасці Людміла Віктараўна Мельнік — жанчына з вялікім сэрцам і залатымі рукамі. Яна так умее абязболіць, што пацыент нават і не крыкне пры выдаленні зубоў. А яшчэ наша доктарка вельмі ўважлівая да людзей, заўсёды прыйдзе на дапамогу. Калі патрэбна — нават вечарам і ўначы, не лічачыся з уласным часам. Хаця гэта, канешне ж, нялёгка. І людзі вельмі ўдзячны ёй за дабрыню і ўвагу. Да таго ж, Людміла Віктараўна і словам лечыць. І гэта таксама атрымліваецца ў яе выдатна.

Апрача працы і медыцынскай дапамогі ў непрацоўны час, яна завіхаецца па хатняй гаспадарцы. І — паспявае паўдзельнічаць у мастацкай самадзейнасці. У нашай Людмілы Віктараўны цудоўны голас, яна — сапраўдная артыстка. Радуюць яе тры дачушкі. Дзве старэйшыя жывуць у Мінску, атрымалі вышэйшую адукацыю, стварылі свае сем’і. Трэцяя вучыцца ў восьмым класе. Усе мы ведаем Людмілу Віктараўну Мельнік як прыгожую жыццярадасную жанчыну, добрую гаспадыню, прыязную субяседніцу.

Заўтра наша дарагая Людміла Віктараўна адсвяткуе свой адметны юбілей. Шчыра віншуем яе з гэтай нагоды, зычым моцнага здароўя, дабрабыту, даўгалецця і ўсяго самага добрага, светлага і чыстага!

Ад імя пенсіянераў в.Грабёнка — Вольга Сяргееўна БЕЛАВУСАВА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *