ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

Общество

Наша шматдзетная сям’я вельмі ўдзячна старшыні раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Раісе Аркадзьеўне Красоўскай за неаднаразовую матэрыяльную дапамогу, якую мы атрымлівалі заўсёды дарэчы і своечасова. Прыемна, што нас знайшлі (паколькі мы самі пра арганізацыю не чулі) і цяпер рэгулярна клапоцяцца. Так, да пачатку новага навучальнага года дзеці-школьнікі атрымалі вопратку і канцылярскія прыналежнасці. Апошнімі з задавальненнем карыстаюцца і нашы дашкольнікі. Атрымлівалі мы таксама і прадукты харчавання.

Прыемна, што ў нас у Чэрвені ёсць такія неабыякавыя людзі з добрымі сэрцамі, як Раіса Аркадзьеўна Красоўская. Сардэчна дзякуем ёй, зычым моцнага здароўя і ўсіх даброт!

З павагай —

сям’я МАЦЮХОВЫХ, в.Астравы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *