ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

Общество

Мой сын хварэе на цукровы дыябет. Калі ён дома, я стараюся часцей да яго заходзіць, каб кантраляваць стан. І вось у мінулую суботу я паклікала яго, а ён не адгукнуўся. Аказалася — у коме. Я патэлефанавала дачцэ, і мы выклікалі «хуткую дапамогу». Прыехаў фельчар Сяргей Аляксандравіч Сніцкі, які цэлую гадзіну прыводзіў сына ў прытомнасць. А заадно супакойваў нас з дачкой, мераў ціск, даваў таблеткі… Нарэшце сын расплюшчыў вочы! Выязны фельчар яшчэ трохі пабыў з ім, пагаварыў, памераў узровень цукру ў крыві… Ён выратаваў мне сына! Самая шчырая мацярынская падзяка шаноўнаму Сяргею Аляксандравічу  і зямны паклон!

З удзячнасцю — Ніна Міронаўна МАКОВІЧ, г.Чэрвень

 

***

У апошнюю пятніцу кастрычніка ў чэрвеньскім прыватным рэстаране «Сузор’е» мы святкавалі юбілей Леаніда Міхайлавіча Шкапцова. Нам вельмі спадабалася абслугоўванне, сервіроўка, смачныя стравы. Прыемна, што юбіляра асабіста павіншаваў гаспадар рэстарана Міхаіл Сяргеевіч Палякоў. Шчыра дзякуем за арганізацыю свята асабіста яму, а таксама адміністратару і ўсяму персаналу.

З павагай — сям’я ШКАПЦОВЫХ, в.Ведрыца

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *