Афіцыйная хроніка

Официально

Нельга адыходзіць ад дзяржрэгулявання эканамічных працэсаў. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Ён адзначыў, што беларуская эканоміка залежная ад крызісных з’яў, якія адбываюцца ў свеце, і дзяржава не мае права адыходзіць з эканомікі пры такой яе адкрытасці.

У суверэннай Беларусі, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, дзейнічае свая апрабаваная часам мадэль эканамічнага развіцця, у аснове якой спалучэнне інстытутаў рыначнай эканомікі з дзейснымі механізмамі дзяржаўнага рэгулявання і рэалізацыяй моцнай сацыяльнай палітыкі. Гэта эканамічная мадэль прайшла праверку часам і стала стратэгічнай асновай устойлівага развіцця беларускай дзяржавы. Як падкрэсліў Прэзідэнт, залог яе жыццяздольнасці ў тым, што яна не з’яўляецца закасцянелай канструкцыяй, а пастаянна ўдасканальваецца і мадэрнізуецца.

***

ВУП Беларусі ў студзені-кастрычніку 2012 года дасягнуў Br408,3 трлн., што на 2,2 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі. Вытворчасць прамысловай прадукцыі за дзесяць месяцаў павялічылася на 6,6 працэнта да Br524,6 трлн. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай склала 17,2 працэнта пры гадавым прагнозе 13,5-14,5 працэнта.

Інвестыцыі ў асноўны капітал у студзені-кастрычніку бягучага года склалі Br116,3 трлн., або 86,5 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года.

(Паводле БелТА)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *