Выбраны старшыня і яго намеснік

Власть

У чацвер адбылося першае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу новага склікання. Сем пытанняў, унесеных у павестку дня, насілі ў асноўным тэхнічны характар: зацвярджэнне кандыдатур на ключавыя пасады, утварэнне пастаянных камісій і г.д.

На пост старшыні Палаты прадстаўнікоў была вылучана  адзіная кандыдатура. Ім стаў Уладзімір Андрэйчанка.  У Палаце прадстаўнікоў мінулага склікання ён таксама займаў гэты пост.

У сваім выступленні перад дэпутатамі Уладзімір Андрэйчанка акрэсліў асноўны спектр пытанняў, якімі прыйдзецца займацца дэпутацкаму корпусу пятага склікання.

Выбраны і намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў. Ім стаў дэпутат Віктар Гумінскі, які балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай акрузе №63.

Дэпутаты зацвердзілі рашэнне па колькасці і назвах пастаянных камісій — іх будзе 14, як і ў папярэдняе скліканне.

Першая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання працягне працу 23 кастрычніка.

(Паводле паведамленняў БЕЛТа)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *