Віншаванні з Днём настаўніка

Праздники

 

Восень традыцыйна дорыць педагогам шмат радасных падзей. Гэта і Свята ведаў — з белымі паветранымі бантамі, шчаслівымі ўсмешкамі дзяцей, першым званком, і прафесійнае свята — Дзень настаўніка. З гэтай нагоды іх віншуюць:

 

 

 

Председатель Минского областного исполнительного комитета Борис Васильевич Батура:

Уважаемые работники системы образования Червенщины!

От всей души поздравляю вас с профессиональным праздником — Днем учителя.

Каждый человек хранит в своем сердце светлое чувство любви и благодарности к учителю, впервые  распахнувшему перед ним дверь в страну знаний, научившему ценить прекрасное, размышлять и принимать взвешенные решения. То, каким станет молодое поколение, которому предстоит решать задачи развития нашего общества и государства, в значительной степени определяется результатами труда педагогических работников.

Образовательная система Минщины была и остается одной из лучших в республике, а ее учительское сообщество, насчитывающее более 30 тысяч человек, являет собой пример активности, инициативы и новаторства. Благодаря этому обеспечивается эффективная работа по формированию интеллектуального потенциала государства, воспитанию подрастающего поколения в духе высокой гражданственности и патриотизма.

Пусть ваш творческий труд, профессионализм, любовь к детям всегда будут гарантом морального и физического здоровья молодой смены, основой качественного улучшения жизни наших людей.

Крепкого вам здоровья, успехов в работе, благополучия и достойных учеников.

 

Районный исполнительный комитет

Районный Совет депутатов:

Уважаемые учителя, преподаватели, ветераны педагогического труда!

Сердечно поздравляем вас с профессиональным праздником — Днем учителя!

Роль педагога — воспитание достойных граждан страны, владеющих самыми современными знаниями, умеющих самостоятельно мыслить и принимать решения, готовых  продолжить трудовые традиции старших поколений. Ежедневный кропотливый труд учителя является базой, которая создает будущее благосостояние общества, развивает духовный, интеллектуальный, созидательный потенциал общества.

В профессиональный праздник от всей души  желаем всем работникам сферы образования района новых творческих поисков, достижения высоких целей, личного счастья, благополучия, талантливых и отзывчивых учеников!

 

Аддзел адукацыі Чэрвеньскага райвыканкама Райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі:

Шаноўныя педагогі!

З сардэчнай цеплынёй і душэўным хваляваннем віншуем вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!

У сістэме адукацыі раёна працуюць адказныя, адданыя сваёй справе людзі. Таму сёння мы з пачуццём шчырай удзячнасці звяртаемся да тых, дзякуючы каму захоўваюцца старыя і з’яўляюцца новыя традыцыі, запальваюцца «зоркі» ў сценах нашых устаноў адукацыі.

Гэтае свята звязана для ўсіх нас са шчырай падзякай настаўнікам за іх самаадданую працу, з нашымі надзеямі на падрастаючае пакаленне, на іх мэтанакіраванасць, прагу да ведаў на карысць роднай Беларусі.

Менавіта ў школьныя гады ў кожным чалавеку закладваецца жыццёвы падмурак, так неабходны яму самому, дзяржаве і грамадству, фарміруецца будучы грамадзянін краіны, патрыёт Айчыны. Гэта вы, паважаныя педагогі, вучыце і выхоўваеце, напаўняеце жыццёвы шлях маладых людзей сэнсам, фарміруеце сумленных і адданых сваёй краіне грамадзян.

Зычым вам, шаноўныя, стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае. Няхай усведамленне важнасці і неабходнасці вашай працы для развіцця грамадства надае вам сілы ў выкананні высакароднай справы.

Шчасця вам, здароўя, творчых здзяйсненняў, таленавітых і працавітых выхаванцаў, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і заўсёднага добрага настрою!

 

Вам, педагогі, наша шанаванне і ў любові шчырае прызнанне

У гэты кастрычніцкі дзень звычайна хораша і ўрачыста на душы ў педагогаў, іх вучняў, бацькоў… Нават у тых, для каго шумлівыя школьныя гады засталіся далёка ў мінулым. Бо такое ўжо гэта свята — Дзень настаўніка: мае адносіны да ўсіх і кожнага. І няхай сабе не ўсе яго адзначаюць, не ўсе віншуюць ці прымаюць віншаванні, але ці не кожны ў гэты дзень прыгадвае родную школу і любімых педагогаў.  І хаця афіцыйна яго дата прыпадае на першую нядзелю кастрычніка, звычайна ўсе ўрачыстасці і святочныя мерапрыемствы ладзяцца ў суботу.

Якраз сёння.

За што звычайна дзякуюць педагогам? За навуку, за дапамогу ў абранні жыццёвага шляху, за цікавыя пазакласныя мерапрыемствы… А найчасцей — за цеплыню душы, неабыякавае стаўленне да дзяцей, іх праблем, турбот, іх лёсаў… За тое, што не вызначыш словамі, не запішаш лічбамі… Яно, тое няўлоўна-прыемнае, значнае, застаецца ў сэрцах выхаванцаў. Надоўга, а то і назаўсёды.

Праўда, ацаніць ролю педагогаў ва ўласным жыцці здольныя найперш тыя колішнія школьнікі, якія ўжо самі сталі дарослымі, стварылі ўласныя сем’і, прывялі дзяцей у школу… Што ўжо казаць пра тых выпускнікоў, якія абралі настаўніцкую прафесію… Літаральна з першых дзён працы яны нарэшце пачынаюць разумець сваіх педагогаў, пераймаць іх стыль, метады, прыёмы…

Словам, наўрад ці хто будзе спрачацца з тым, што педагог — прафесія складаная, шматгранная, якая патрабуе пастаяннага творчага гарэння, самаўдасканалення, душэўных сіл і намаганняў, якая забірае амаль увесь вольны час… Затое ва ўзнагароду — мяккае святло чыстых дзіцячых вачэй, даверлівасць, цеплыня, удзячныя словы выпускнікоў. І — задаволенасць вынікамі сваёй працы, усведамленне правільнасці абранай прафесіі, якая столькі дае душы і сэрцу…

Са святам вас, шаноўныя педагогі, дарагія нашы настаўнікі і выхавальнікі! Самыя шчырыя віншаванні — тым, хто сёння працуе, і тым, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Бо настаўнікі, як вядома, былымі не бываюць…

Моцнага вам здароўя, шаноўныя нашы, пабольш нагод для радасці не толькі ў святы, але і ў будні, задавальнення ад зробленага, удзячнасці ад вучняў і выхаванцаў, шанавання ад іх бацькоў, разумення і падтрымкі ад калег і толькі сонечных дзён у жыцці.

Матэрыялы, прысвечаныя Дню настаўніка, падрыхтавала Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара і з устаноў адукацыі

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *