Узяць шлюб зараз можна хутчэй

Общество

Калі вы вырашылі падаваць заяву ў ЗАГС, то трэба ведаць аб тым, што з 24 ліпеня гэтага года ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Кодэксе аб шлюбе і сям’і. Што новага?

Рэгістрацыя шлюбу

Цяпер можна падаць заяву ў ЗАГС, і ужо праз тры дні вас распішуць. Максімальны тэрмін, як і раней-3 месяцы. Дарэчы, зарэгістраваць шлюб можна і ў дзень падачы заявы, але калі на гэта ёсць прычына. Напрыклад, цяжарнасць, ад’езд аднаго з будучых мужа ці жонкі ў тэрміновую камандзіроўку  або іншыя абставіны. Але ўсё гэта трэба пацвердзіць дакументамі.

Урачыстая цырымонія можа праходзіць не толькі ў памяшканні ЗАГСа, але і ў іншых месцах. Напрыклад, у рэстаране, на прыродзе і т.п. Такую паслугу прыйдзецца аплаціць дадаткова і абгаварыць загадзя з супрацоўнікамі ЗАГСа.

Таксама новая і, напэўна, прыемная  навіна заключаецца ў тым, што зараз вас распісаць могуць у любым аддзеле ЗАГС, а не только па месцы прапіскі аднаго з пары.

Цікава, што цяпер аформіць адносіны ў нашай рэспубліцы могуць і грамадзяне іншых краін.

 

Скасаванне шлюбу

Зрабіць гэта можна будзе не ў судзе, а ў аддзеле ЗАГС. Але только з 1 студзеня 2013 года. Дарэчы, менавіта на тое існуюць некаторыя ўмовы. Гэта адсутнасць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчак пра маёмасць. У іншых выпадках прыйдзецца звяртацца ў суд для таго, каб скасавалі шлюб.

Адным з новаўвядзенняў будзе і тое, што пры пытанні, з кім застанецца дзіця, яго не будуць запрашаць у суд і цікавіцца, гэтым будуць займацца органы апекі і папячыцельства. Такія змяненні адбудуцца дзеля таго, каб менш траўміраваць дзіця.

Новыя дапаўненні і папраўкі  закранулі і Чэрвеньскі аддзел ЗАГС. Былі  роспісы праз тры дні, і грамадзян іншых краін, і пары з іншага месца прапіскі.

На пытанне аб тым, ці былі незвычайныя, арыгінальныя цырымоніі адказала Таццяна Эдуардаўна Лапшына, начальнік аддзела ЗАГС Чэрвеньскага раёна:

«Можна правесці рэгістрацыю па індывідуальнаму сцэнарыю, але за гэта прыйдзецца заплаціць крыху іншую суму. Мы прымаем пажаданні тых, хто звяртаецца. Напрыклад, можна падабраць асаблівую музыку. У нас ужо было такое, што вяселле праводзілі ў еўрапейскім стылі. Маладыя людзі абменьваліся клятвамі, нявесту да жаніха падводзіў бацька. Таксама было, што замест маршу Мендэльсона у аддзеле ЗАГС музыкант граў на скрыпцы іншую прыгожую музыку. Такі сюрпрыз для маладых зрабіла сяброўка нявесты. Часта пары загадзя вырашаюць, як будуць танчыць. Кожны выбірае тое, што падабаецца».

Статыстыка:

Колькасць зарэгістраваных актавых запісаў органамі рэгістрацыі з 01.01.2012г. па 30.09.2012г.

1) нараджэнні-267;

2) смерці-414;

3) шлюбы-170;

4) змена імя-7;

5) устанаўленне бацькоўства-40;

6) усынаўленне-3;

7) скасаванне шлюбу-93;

Самымі распаўсюджанымі імёнамі сярод дзяўчынак аказаліся Ксенія і Варвара. Самымі рэдкімі-Нора, Леанэлла, Феліцыя, Даяна, Амілія, Злата.

Самыя распаўсюджаныя імёны для хлопчыкаў-Кірыл і Данііл. Сярод тых, што меней сустракаюцца-Архіп, Багдан, Дамір, Ян, Прохар, Яфім.

Кацярына Шумко,

студэнтка 5 курса Інстытута журналістыкі БДУ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *