У раёне пачалася вакцынацыя супраць грыпу

Здоровье

Прагназуецца, што эпідэмія грыпу сёлета будзе сярэдняй ступені інтэнсіўнасці і пройдзе ў студзені-лютым. Падрабязней аб гэтым карэспандэнту паведаміла урач-інтэрн ДУ «Чэрвеньскі ЦГ і Э» Вольга Буркова.

Чым небяспечны грып?

Грып — адно з самых небяспечных захворванняў, якія аб’яднаны медыкамі ў групу так званых ВРВЗ (вострых рэспіраторных вірусных захворванняў). Па статыстычным дадзеным, кожны год ад грыпу і яго ўскладненняў гінуць каля 2 млн. чалавек.

Крыніцай інфекцыі з’яўляецца хворы чалавек. Найбольш небяспечны хворы на грып у першыя дні інфекцыі, пасля 7-га дня большасць хворых ужо незаразныя. Механізм перадачы грыпу-паветрана-кропельны. Групамі рызыкі выступаюць маленькія дзеці, пажылыя людзі і асобы з хранічнымі захворваннямі нырак, сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў дыхання, з дыябетам, пацыенты з аслабленым імунітэтам, цяжарныя жанчыны. Таксама ў групе рызыкі знаходзяцца работнікі лячэбных устаноў.

Важна ведаць пра тое, что грып можа прынесці ўскладненні. Гэта могуць быть і пнеўманія, атыт і гаймарыт і многія іншыя захворваніі, якія часта прыводзяць да сур’ёзнага пагаршэння здароўя і нават да смерці.

Каму ў першую чаргу трэба рабіць прышчэпку?

Спрыяльны час для вакцынацыі — з верасня па лістапад. Дарэчы, вакцыніруюць грамадзян у нас бясплатна, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Імунізацыя праводзіцца кітайскай вакцынай «Флюваксін», якая ўпершыню была выкарыстана ў Беларусі летась. Вакцыніруюць як дзяцей, так і дарослых. У першую чаргу трэба рабіць прышчэпкі людзям са слабым імунітэтам і хранічнымі захворваннямі, дзецям і пажылым людзям.

Ці абавязкова рабіць прышчэпку кожны год?

Многія лічаць, што можна зрабіць прышчэпку і быць упэўненым, што хвароба яго не кране некалькі год. Гэта вялікая памылка. Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя кожны год перад пачаткам сезону дае новую характарыстыку вірусу грыпу, бо ён  можа змяняць свае гены.

Дзякуючы прышчэпцы супраць грыпу,  выпрацоўваюцца ахоўныя анціцелы, якія праз 6 месяцаў гінуць. Зыходзячы з гэтай інфармацыі, кожнаму чалавеку настойліва раяць рабіць вакцынацыю кожны год.

Як эфектыўней  змагацца з грыпам?

Для папярэджання грыпу неабходна прымаць полівітамінныя прэпараты, уключаць у ежу прадукты, якія выдзяляюць фітанцыды (лук, часнок). Падчас уздыму захворвання неабходна радзей бываць у шматлюдных месцах (кіно, тэатрах, грамадскім транспарце), рэгулярна праветрываць памяшканні, але не дапускаць скразнякоў.

Але ўсё ж галоўным кампанентам прафілактыкі грыпу з’яўляецца вакцынацыя. Гэта асноўная мера зніжэння захворвання, якая накіравана на стварэнне штучнага актыўнага імунітэту, які забяспечвае няўспрымальнасць чалавека да грыпу. Многія няўпэўнены, ці бяспечны прышчэпкі. Але такія гутаркі пустыя.

Калі вы ўсё ж захварэлі, то трэба ведаць спосабы, з дапамогай якіх можна хутчэй пазбавіцца грыпу. У першую чаргу трэба звярнуцца да урача, які назначыць лячэнне.

Калі высокая тэмпература трымаецца доўга, дапушчальна прымяненне жарапаніжальных і абязбольваючых сродкаў. Таксама можна прымаць супрацьвірусныя прэпараты. Антыбіётыкі ў лячэнні грыпу не прадугледжаны, бо іх галоўнае прызначэнне — барацьба з бактэрыямі, а грып — гэта вірус. Любыя лекавыя прэпараты можна прымаць толькі пасля кансультацыі з урачом, асабліва, калі хварэе дзіця.

Нельга ігнараваць хваробу. Будзьце здаровыя!

Пытанні задавала Кацярына Шумко,

студэнтка 5 курса Інстытута журналістыкі БДУ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *