Працягваюцца палявыя работы

Аграрный сектор

Па стану на 9 кастрычніка сельскагаспадарчы вытворчы філіял «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» першым у раёне пачаў убіраць кукурузу на зерне. Пры ўраджайнасці 80 ц/га яго намалацілі 10 тон.

Усяго гаспадаркам неабходна ўбраць кукурузу на зерне на 2067 гектарах.

Найбольш яна займае ў ААТ «Запольскае» — 254 гектары.

 

***

Працягваецца ўборка кукурузы на сілас і зялёны корм. Яна ўбрана на 6461 гектары — 85 працэнтаў ад неабходнага.

Сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы — 244 ц/га.

Завяршаюць гэтую работу на 500-гектарнай плошчы ў эксперыментальнай базе «Натальеўск». Пры самай высокай ураджайнасці ў раёне — 389 цэнтнераў зялёнай масы з гектара — тут яе нарыхтавалі 19076 тон.

 

***

Урадзіла сёлета ў філіяле «Аграбуд» і бульба. З трыццаці пасеяных гектараў яе накапалі 915 тон. Сярэдняя ўраджайнасць — 305 ц/га.

У «Райаграсервісе» бульба таксама займала 30 гектараў. Накапалі яе 700 тон. Ураджайнасць — 233 ц/га.

Завяршылі ўборку «другога хлеба» на 62 гектарах у сельскагаспадарчым філіяле «Новыя Зелянькі». Тут ураджайнасць меншая. У сярэднім з кожнага гектара збіралі па 183 цэнтнеры бульбы.

Блізкія да завяршэння ўборкі «другога хлеба» ў эксперыментальнай базе «Натальеўск». Тут ураджайнасць бульбы 235 ц/га.

Самая нізкая яна сёлета ў ААТ «Х з’езд Саветаў» — 100 ц/га.

Па раёну сярэдняя ўраджайнасць бульбы складае 203 ц/га. Убрана яна на 798,3 гектарах — 80 працэнтаў ад пасеянай.

 

***

Агародніна ў гаспадарках раёна ўбрана на 67,6 гектарах — 42 працэнты адведзеных пад яе плошчаў. У тым ліку 2,7 га капусты з пасеяных 58 гектараў.

42 гектары буракоў з 52 пасеяных, 16,9 гектара морквы з 42 пасеяных і з усёй шасцігектарнай плошчы — цыбуля.

 

***

Пад веснавую сяўбу зяблевае ворыва выканана на 9522 гектарах з неабходных 22319 гектараў.

 

А.РУЖЫН

(Паводле інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *