НЕ АДНО ПАКАЛЕННЕ ЯЕ ЎРОКІ ПАМЯТАЕ

Общество

Ніна Пятроўна ЗІНКЕВІЧ — настаўнік хіміі і біялогіі, чалавек, які прысвяціў усё сваё жыццё школе. Сёлета яна адсвяткуе свой 35-гадовы працоўны юбілей.

У яе ёсць усё, што павінен мець сапраўдны педагог: талент, душэўная цеплыня, знешняя прыгажосць, розум, чуласць, цярплівасць і невычарпальная энергія. Ніна Пятроўна — цікавая і абаяльная жанчына. Велікадушнасць, аптымізм, дабрыня і павага да людзей — асноўныя рысы яе характару, якія дазваляюць займець любоў і павагу вучняў, бацькоў, педагогаў.

З дапамогай Ніны Пятроўны Зінкевіч дзеці ў школе становяцца больш упэўненымі ў сваіх сілах, праяўляюць творчыя здольнасці, разумнеюць і робяцца больш дарослымі. Яе цікавыя ўрокі і разнастайныя выхаваўчыя мерапрыемствы памятае не адно пакаленне дзяцей. А талент крыецца ў яе прафесіяналізме, камунікабельнасці, уменні весці дыялог з вучнямі, бацькамі і настаўнікамі.

Пажадаем жа Ніне Пятроўне добрага здароўя, невычарпальнай бадзёрасці духу, павагі і любові родных і сяброў, шчырай  удзячнасці выхаванцаў і доўгіх гадоў разумнага плённага жыцця!

Валянціна УЛАСАВЕЦ,

настаўніца гісторыі і геаграфіі

Турэцкага дзіцячага сада-базавай школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *