Каторы год ходзім па замкнёнаму колу

Общество

Менавіта з такой фразы пачала размову па  тэлефоне жыхарка вёскі Новыя Зелянькі, пенсіянерка  Зінаіда Васільеўна Зыль. Вось што яна паведаміла:

«Яшчэ ў 2010 годзе, акурат 31 снежня, калі ўсе рыхтаваліся да сустрэчы Новага года,  у нашым доме па вуліцы Першамайская, 23 адключылі ацяпленне. Відаць, была нейкая паломка ацяплення.

Праз некаторы час  з гэтай надзвычайнай сітуацыяй неяк справіліся, ацяпленне было падключана, а вось водаправодныя трубы пашкодзілі падчас рамонтных работ. Ішоў час. Паступова вада знайшла выхад на паверхню і цяпер бесперапынна залівае тэрыторыю вакол нашага дома. А вось ў кватэрах з кранаў яна не бяжыць.  Колькі разоў звярталіся да адпаведных служб раёна, тэлефанавалі на «гарачую лінію» райвыканкама,  адказ быў такі: «Чакайце. Будзем нешта рабіць».

Вось ўжо і 2012 год на зыходзе, а пакуль сітуацыя ў нас  не паляпшаецца. Некалькі тыдняў  таму асабіста звярнулася да цяперашняга  дырэктара нашай гаспадаркі. Ён быццам бы і не супраць дапамагчы нам. Але  патлумачыў, што праблема ў адсутнасці  адпаведнай тэхнікі, у прыватнасці экскаватара.

Вось і зноў нам даводзіцца хадзіць за замкнёнаму колу. Спадзяёмся, што пасля публікацыі ў газеце, адпаведныя службы ўсё ж звернуць на нас увагу.”

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *