ЁН РЫХТУЕ ПЕРАМОЖЦАЎ І ПРЫЗЁРАЎ

Общество

Мікалай Міхайлавіч КУЛАЧОК родам з Украіны. Пасля заканчэння школы прыехаў у Беларусь, каб прадоўжыць вучобу ў Пінскім  індустрыяльна-педагагічным тэхнікуме. Пасля яго заканчэння па размеркаванні трапіў на працу ў Смілавіцкае СПТВ. Скончыў БНТУ па спецыяльнасці «інжынер-механік».  Лёс распарадзіўся так, што Беларусь стала для яго другой радзімай. І вось ўжо 40 год Мікалай Міхайлавіч  працуе з дзецьмі, з іх 25 — настаўнікам працоўнага навучання ў СШ №2 г.п.Смілавічы.

 

Прадметныя ўрокі, якія праводзіць Мікалай Міхайлавіч Кулачок, — гэта  і ўрокі жыцця, надзейны компас для яго выхавання. На ўроках таленавітага настаўніка  — цікавых, творчых — вучням няма калі сумаваць. Ён любіць прыдумваць штосьці новае, каб захапіць працай  усіх.

Яго вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскай алімпіяды  і агляду-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. Сакрэт яго майстэрства ў тым, каб аддаваць дзецям часцінку сваёй душы, не спыняцца на дасягнутым, а заўсёды крочыць наперад.

Мікалай Міхайлавіч мае заслужаны аўтарытэт сярод калег, вучняў і іх бацькоў. Яго праца адзначана Ганаровымі граматамі аблвыканкама і раённага аддзела адукацыі.

Людміла ДРАПЕЗА,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г.п.Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *