ГРАЛІ, СПЯВАЛІ, МАТУЛЬ ВІНШАВАЛІ…

Общество

У рамках Тыдня маці да нас у Горкаўскі сельскі Дом фальклору з канцэртам завітала музычная капэла «Ігуменскія крыніцы» з Чэрвеньскай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Васіля Капцелава. Яны і гралі, і спявалі — так матуль віншавалі…

У невялікім памяшканні сабралася даволі шмат вяскоўцаў з Горак і Горкаўскай Слабады. Госці падаравалі нам святочны настрой і багата беларускіх музычных твораў. Песні выконвалі Андрэй Каленік, Галіна Прышывалка, гучалі полькі, паланезы… І настолькі ўсіх захапіла музыка, што хацелася кінуцца ў скокі!

Мы вельмі ўдзячны чэрвеньскім артыстам і хацелі б бачыць іх у сябе як мага часцей.

Са шчырай павагай — Марыя ЖДАНОВІЧ,

Таццяна ТУМУС, Зоя РУНЦО і іншыя

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *