ДАПАМОЖА ПАРАДАЙ І ПАСПАЧУВАЕ…

Общество

У нашым школьным калектыве ёсць настаўніца, якая не толькі выслухае любога, але і дасць параду, дапаможа ў цяжкую хвіліну. 40 гадоў адпрацавала ў сістэме адукацыі Людміла Віктараўна СІВУХА. Напачатку — са старэйшымі школьнікамі (прадмет — матэматыка), зараз — з малодшымі (настаўніца пачатковых класаў). Ёй давяраюць дарослыя і любяць маленькія. Тая мудрасць, якую яна набыла на жыццёвым шляху, дапамагае выбраць адзіна правільнае рашэнне, якое не нашкодзіць нікому.

Паважаная Людміла Віктараўна! Мы віншуем Вас з працоўнай юбілейнай датай! Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту ў Вашай сям’і. Няхай жыццёвыя нягоды абыходзяць Вас. Заставайцеся нашай дарадчыцай яшчэ на доўгія гады.

Галіна КАЗАКОВА,

настаўніца пачатковых класаў Турэцкага дзіцячага

сада-базавай школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *