ЦЯЖКАЯ ПЕРАМОГА «КОЛАСА»

Спорт

Колас» (Чэрвень) — «Клецк» — 2:1.

7 кастрычніка. Чэрвень. Гарадскі стадыён. Пераменная воблачнасць. 15 градусаў. 100 гледачоў.

«Колас»: Курыловіч, Цэдрык (Сасункевіч, 43), Аладка, Канашэвіч (Канцур, 59), Камісаранка, Суша, Чысты, Хасяневіч, Ліпніцкі, Няхай, Яблонскі.

Галы ў «Коласа»: Яблонскі (17, 37).

Чэрвеньцы з першых хвілін матча завалодалі гульнявай ініцыятывай, шмат атакавалі, але ўзяцця варот гасцей давялося чакаць больш за чвэрць гадзіны. На 17-й хвіліне прыгожы гол дальнім ударам у «дзевятку» забіў лепшы бамбардзір нашай каманды Яўген Яблонскі. А яшчэ праз дваццаць хвілін ён жа, прабіўшы з яшчэ большай адлегласці, у другі раз прымусіў галкіпера «Клецка» вымаць мяч з сеткі. Пазней Аляксандр Няхай меў выдатны шанц патроіць лік, рэалізаваўшы выхад сам насам з варатаром, але палічыў, што апынуўся ў становішчы па-за гульнёй, таму не прабіў як след па варотах.

Заканчэнне першага тайма і пачатак другога не прынеслі чэрвеньцам станоўчых эмоцый. Перад перапынкам атрымаў траўму нагі і не змог прадоўжыць матч абаронца Яўген Цэдрык. А праз тры хвіліны пасля ўзнаўлення гульні суддзя прызначыў у вароты «Коласа» пенальці, які быў рэалізаваны.

Скараціўшы разрыў у ліку, госці вялікімі сіламі пайшлі наперад. Чэрвеньцам давялося адбівацца. Асабліва нясоладка прыйшлося нашым футбалістам пасля таго, як «чырвоную» картку атрымаў Аляксандр Ліпніцкі і каманда засталася ўдзесяцярых. Але ўсё ж яны выстаялі і запісалі на свой рахунак восьмую перамогу ў чэмпіянаце.

Наступную сустрэчу «Колас» правядзе ў гэтую суботу на сваім полі з камандай «Беліта-Вітэкс» (Узда). Пачатак гульні — у 14 гадзін.

Ігар АДАМОВІЧ.

 

Вынікі астатніх гульняў 23 тура:

«Лівадыя-Юні» (Дзяржынск) — «Нёман-Агра» (Стоўбцы) — 1:2,  «БСЗ» (Беразіно) — «Аграсервіс» (Слуцк) — 2:1, «Беліта-Вітэкс» (Узда) — «Вілія» (Вілейка) — 3:1, «ДЮСШ-2» (Барысаў) — «Іслач-2» (Мінскі раён)  — 1:3, «Жодзіна-2007» — «Зорка-ЖКГ» (Мар’іна Горка) — 0:3, «Забудова-2007» (Маладзечна) — «Старыя Дарогі» — 1:2.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *