АДЗНАЧАЦЬ ГРАМАТАМІ І ПАДЗЯКАМІ

Общество

Заўтра разам з 220 работнікамі культуры раёна іх прафесійнае свята будуць адзначаць і тыя, хто звязаў сваё жыццё з мастацкай самадзейнасцю, творчасцю ў гуртках і клубах пры ўстановах культуры. У прыватнасці, народны ансамбль народнай песні «Вербніца», народны клуб «Майстры Ігуменшчыны», народная музычная капэла «Ігуменскія крыніцы», народны вакальны ансамбль «Рэха». Спіс таленавітых чэрвенцаў можна доўжыць…

Дарэчы, нямала ўзнагарод атрымалі лепшыя калектывы Чэрвеньшчыны на розных конкурсах у вобласці, рэспубліцы і за мяжой. З нагоды свята работнікам культуры, якія вызначыліся ў сваёй справе, выкажуць падзякі і ўручаць Ганаровыя граматы.

Кацярына Шумко,

студэнтка 5 курса Інстытута журналістыкі БДУ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *