ПТУШКІ НА ПОЎДЗЕНЬ ЗБІРАЮЦЦА, А Ў НАС СЯБРОЎ ПРЫБАЎЛЯЕЦЦА…

Общество

Нават не верыцца, што лета ўжо махнула нам рукою на развітанне і імкліва сышло, саступіўшы месца восені. Паціху змяняе колер зялёная лістота, птушкі збіраюцца на поўдзень… Але самы пачатак верасня выдаўся прыемным, цёплым і сонечным. І гэтак жа прыемна на душы ад таго, што па выніках падпіскі на першы восеньскі месяц у нас прыбавілася сяброў.

З плюсам спрацавалі гэтым разам ВЕЛІКАПОЛЬСКАЕ, ХУТАРСКАЕ, ГРАБЁНСКАЕ, ДАМАВІЦКАЕ, АЗЁРНАЎСКАЕ, РУДНЯНСКАЕ, ВАЛЕВАЧОЎСКАЕ, НОВАЗЕЛЯНКОЎСКАЕ, ТУРЭЦКАЕ, ЛЮБІШЫНСКАЕ, ЗАПОЛЬСКАЕ, ШАСЦІСНОПСКАЕ і ЧАРНАГРАДСКАЕ аддзяленні сувязі, мотадастаўкі 1 і 2. Атрымалася захаваць колькасць падпісчыкаў калектывам ГРАБЯНЕЦКАГА, ГОРКАЎСКАГА, СМІЛАВІЦКАГА, ЧАРНАЎСКОГА і КРАСНАДАРСКАГА аддзяленняў сувязі.

Ну, а ў безумоўных лідарах па-ранейшаму ДАМАВІЦКАЕ, ЧАРНАЎСКОЕ і КРАСНАДАРСКАЕ аддзяленні сувязі, якія на працягу некалькіх месяцаў не мінусуюць. Сардэчна дзякуем сваім падпісчыкам — даўнім і новым, паштальёнам, аператарам, начальнікам аддзяленняў сувязі!

Наперадзе — квартальная падпіска, апошняя ў гэтым годзе. Спадзяёмся, што яна не засмуціць нас, а парадуе павелічэннем накладу.

Таксама традыцыйна сумесна з Чэрвеньскім раённым вузлом паштовай сувязі мы падвядзём у кастрычніку вынікі конкурсу «Раённы веснік» — у кожны дом». Тыя з паштовых работнікаў, хто найбольш актыўна папрацуе над павелічэннем колькасці нашых падпісчыкаў, атрымаюць ад рэдакцыі заахвочвальныя грашовыя прэміі.

Далучайцеся, шаноўныя сябры! Будзьма разам увосень і ўзімку таксама!

 

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *