ПРА РЭКАНСТРУКЦЫЮ І БУДАЎНІЦТВА ФЕРМ

Аграрный сектор

ішла размова на прэс-канферэнцыі ў Камітэце дзяржкантролю

У снежні мінулага года перад жывёлагадоўчай галіной  кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача да канца 2012 года рэканструяваць або пабудаваць па  адной ферме у кожнай гаспадарцы краіны. У нашай вобласці  такая работа вядзецца на 323-х  малочнатаварных фермах . Запланавана на кожнай з іх устанавіць  сучаснае даільнае абсталяванне, у тым ліку 24 адзінкі робатаў, 22- монарэльсаў і 277 — даільных малочных залаў. На гэтыя мэты выдзелена больш за два трыльёны рублёў.

Выкананне пастаўленай  задачы дасць магчымасць значна палепшыць умовы ўтрымання жывёлы, павялічыць пагалоўе кароў, павысіць якасць малака,   поўнасцю адмовіцца ад ручной працы, скараціць колькасць працоўных месц. Плануецца, што за кошт гэтага ў вобласці павялічыцца на 37 тысяч колькасць жывёламесц і на 6,8 працэнта — вытворчасць малака.

Аб тым, як праводзяцца  работы па выкананню  даручэння Прэзідэнта,  ішла размова на прэс-канферэнцыі, арганізаванай Камітэтам дзяржкантролю вобласці для рэгіянальных СМІ.  У яе рабоце прынялі ўдзел таксама старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама Віталь Грышанаў і яго намеснік Руслан Міхалевіч.

Як адзначыла  першы намеснік старшыні дзяржкантролю С.Сакалоўская, якая распачала  размову, па стану на 23 жніўня асвоена  647 мільярдаў рублёў, што складае 28 працэнтаў ад запланаванага аб»ему. Сельгасарганізацыямі вобласці набыта 42,2 тысячы тон цэменту з прадугледжаных 73 тысяч, 48 тысяч тон шчабёнкі з 98 тысяч запланаваных, 595 тысяч лістоў шыферу з 677 тысяч неабходных і 35,4 тысячы кубічных метраў лесаматэрыялаў  з прадугледжаных 67,7 кубаметраў. На рэканструкцыі працуюць 4820 чалавек, па 8-15 на аб»екце. На сённяшні дзень ўжо ўведзены ў эксплуатацыю 8 рэканструяваных ферм — у Дзяржынскім, Вілейскім, Барысаўскім. Уздзенскім, Смалявіцкім і Любанскім раёнах. У бліжэйшы час плануецца здаць яшчэ 37. Па словах С.Сакалоўскай, работа праводзіцца, але тэмпы яе нездавальняючыя. У выніку, 29 працэнтаў  ферм  маюць ніжэй 20 працэнтаў  ступень гатоўнасці. І такія ёсць у кожным раёне. Прычыны гэтаму называліся наступныя: прамаруджванне  тэрмінаў падрыхтоўкі і ўзгаднення праектна-каштарыснай дакументацыі, спазненне заводаў-вытворцаў з пастаўкай жалезабетонных канструкцый, марудная праца падрадных арганізацый, нізкая якасць выконваемых работ. У пацвярджэнне азначаных недахопаў прыводзіліся факты з наведваемых аб»ектаў Барысаўскага, Лагойскага і Старадарожскага раёнаў, а як станоўчы прыклад — адна з ферм у Дзяржынскім раёне, дзе ўжо завершана рэканструкцыя.

У ходзе прэс-канферэнцыі журналістаў цікавілі пытанні стварэння неабходнага мікраклімату ў новых памяшканнях, умовы работы ў іх жывёлаводаў, мяркуемая зарплата аператараў. Былі ўнесены таксама  прапановы больш цеснага супрацоўніцтва  Камітэта дзяржкантролю з журналістамі рэгіянальных СМІ для ўзмацнення кантролю за ходам  будаўніцтва і рэканструкцыі ферм у раёнах.

На пытанне  карэспандэнта «Раённага весніка» Віталю Грышанаву , як, на яго погляд, праводзіцца гэтая  работа на Чэрвеньшчыне, ён адзначыў: «У раёне створаны ўсе ўмовы і ёсць упэўненасць, што яна будзе завершана ў тэрмін, хаця, як і ў кожнай гаспадарцы вобласці, тут таксама  існуюць свае праблемы.»

Да справаздачы кіраўніку дзяржавы засталося 4 месяцы. Пра тое, што  зроблена па яго даручэнню на кожнай з 13 ферм у нашым раёне, газета паведаміць у адным з бліжэйшых нумароў.

Людміла РАБЕЦКАЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *