На Турэцкім участку для галасавання №95

Общество

Некаторыя мясцовыя жыхары скарысталі сваё права і датэрмінова прагаласавалі за блізкага ім кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У чацвер, падчас фотаздымак, на Турэцкім участку былі маладыя сем’і жывёлаводаў мясцовай гаспадаркі Пыж і Ананіч (на здымку).  Яўгенія і Генадзь Пыж з дачушкай Анастасіяй у нядзелю чакаюць гасцей, таму прыйшлі прагаласаваць загаддзя. Вольга і Ігар Ананіч з маленькім сынам  праводзілі ў першы клас старэйшую дачушку Наталлю і заадно завіталі на выбарчы ўчастак, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак.

На Турэцкім участку для галасавання, які месціцца ў прасторным,  светлым памяшканні тутэйшай школы,  на спецыяльным стэндзе знаходзіцца  неабходная выбаршчыку інфармацыя.  Акрамя звестак пра кандыдатаў, тут можна пазнаёміцца з узорам бюлетэня, парадкам яго запаўнення.  Ёсць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Выбарчы Кодэкс і іншая літаратура, якая можа зацікавіць ці спатрэбіцца выбаршчыку. Члены камісіі пастараліся зрабіць залу для галасавання ўтульнай. Яны ўпрыгожылі яе кветкамі,  аформілі выставу падзелак.

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *