На палетках раёна

Аграрный сектор

Па стану на 18 верасня гаспадаркі раёна ўбралі зерневыя і зернебабовыя (без кукурузы) 99 працэнтаў з пасеянага. Намалацілі 91191 тону зерня. Сярэдняя ўраджайнасць — 38,4 цэнтнера з гектара.

Пры плане 610 гектараў грэчка ўбрана з 329 гектараў, сярэдняя ўраджайнасць — 14,5 цэнтнера з гектара.

***

Пасеялі 9920 гектараў азімых — 61 працэнт прадугледжанага планам.

Зладжана ідзе гэтая работа ў сельгасфіліяле «Аграбокс», ААТ «Райаграсервіс», дзе планавае заданне выканана адпаведна на 79 і 71 працэнт.

Вельмі марудна сеюць азімыя ў філіяле СГК «Велікаполле» (32%) і ААТ «Х з’езд Саветаў» (38% ад неабходнага).

***

Амаль з 60 працэнтаў бульбяных палеткаў сабралі клубні ў эксперыментальнай базе «Натальеўск». Сярэдняя ўраджайнасць  тут — 210 цэнтнераў з гектара.

А ўсяго ў гаспадарках раёна ўбрана 29,6 працэнта бульбы. Ураджайнасць складае 195  цэнтнераў з гектара. Самая высокая яна ў сельскагаспадарчым філіяле «Аграбуд». Тут збіраюць у сярэднім з гектара па 253 цэнтнеры клубняў.

Нізкі ўраджай бульбы сёлета ў ААТ «Запольскае» — 136 цэнтнераў з гектара.

***

Рупяцца ў гэтыя дні працаўнікі гаспадарак і на палетках кукурузы. З плана 9929 гектараў яе ўбралі на 2725 гектарах. Зялёную масу выкарыстоўваюць на сілас. Сярэдняя ўраджайнасць — 219 цэнтнераў з гектара. Найлепей ўрадзіла гэтая культура ў эксперыментальнай базе «Натальеўск» — 281 цэнтнер зялёнай масы з гектара, у ААТ «Крыніца Ігуменшчыны» — 240 цэнтнераў з гектара.

***

У пяці гаспадарках убіраюць гародніну. З 9,9 гектара яе нарыхтавалі 171 тону. А ўсяго неабходна ўбраць гародніну з  200 гектараў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *