НА КІРМАШЫ Ў ЧЭРВЕНІ КУПЛЯЛІ ГАРОДНІНУ, МЯСА, РЫБУ, ПЕЧЫВА…

Общество

Цэны розніліся: бульба ад адной тысячы рублёў за кілаграм да 2,5, рыба ад 20 тысяч да 25900 рублёў, свініна ад 35 тысяч да 38 тысяч рублёў за кілаграм і інш.

Фермерская гаспадарка Ладуцькі Леаніда Міхайлавіча прапаноўвала буйную прыгожую ружовую бульбу “Белая раса” нямецкай селекцыі з важнай паслугай — дастаўкай.

Прадавалі таксама сваю прадукцыю Чэрвеньскае райспажыўтаварыства, лясгас, камбінат бытавога абслугоўвання і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Удзельнікаў кірмашу радавалі сваімі выступленнямі самадзейныя артысты.

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *