Валавы збор збожжа ў Беларусі склаў 9 млн. тон

Официально

Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. На пачатак верасня валавы збор збожжа ў рэспубліцы ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 9 млн. тон супраць 8 млн. тон на аналагічную дату мінулага года. У тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацыях намалочана 8,7 млн.т збожжа, на прысядзібных участках насельніцтва — 216 тыс. тон, на фермерскіх участках — 84 тыс. тон.

У Беларусі з 1 верасня  ўводзяцца карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) бюджэтнікаў.

У Беларусі з 1 верасня 2012 года спрашчаюцца працэдуры адабрання пустуючых і старых жылых дамоў у сельскай мясцовасці.

З гэтай даты ўступае ў сілу ўказ нумар 100 «Аб мерах па ўдасканаленню ўліку і скарачэнню колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці», прыняты 23 лютага 2012 года.

БелТА

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *