ЗРАБІЛІ ЎСЁ, ШТО ЗМАГЛІ…

Спорт

Футбол. Чэмпіянат Мінскай вобласці. 1 ліга. 15 тур.

«Нёман-Агра» (Стоўбцы) — «Колас» (Чэрвень) — 3:1.

12 жніўня. Стадыён пасёлка Дзераўное. Пахмурна. 20 градусаў. 100 гледачоў.

«Колас»: Курыловіч, Цэдрык, Шмаянкоў, Качановіч, Прытыка (Мельцар, 59), Суша (Хасяневіч, 59), Ліпніцкі (Сасункевіч С., 53), Масько, Шалабнёў, Галай, Яблонскі.

Гол у «Коласа» — Шпадарук (27, аўтагол).

Небяспечны момант ля варот гаспадароў поля

Пасля бліскучай гасцявой перамогі над слуцкім «Аграсервісам» — 3:0, чэрвеньцы мелі добры настрой і вялікае жаданне даць бой аднаму з лідэраў спаборніцтваў. Тым больш, што на гульню ў Стоўбцы сабраўся практычна мацнейшы састаў «Коласа».

Матч пачаўся з небяспечных атак гаспадароў поля, адна з якіх ужо на 3-й хвіліне прынесла ім поспех. Нашы футбалісты здолелі адыграцца ў другой палове першага тайма: ігрок «Нёмана-Агра», спрабуючы выбіць мяч пасля навесу з вуглавога, які, як звычайна па-майстэрску выканаў Максім Шмаянкоў, зрэзаў яго ў вароты.

Гэты гол надаў чэрвеньцам упэўненасці, а гаспадароў поля, наадварот, прывёў у разгубленасць. Аднак перад самым перапынкам здарыўся прыкры эпізод, калі футбаліст стаўбцоўскай каманды «прыгожа» ўпаў у нашай штрафной пляцоўцы і «зарабіў» пенальці. На жаль, варатар і трэнер «Коласа» Аляксандр Курыловіч, які вельмі часта «бярэ» адзінаццаціметровыя, гэтым разам вызначыцца не здолеў…

Можна сказаць, што на канчатковы вынік матча паўплываў не толькі судзейскі фактар, але і фартуна, якая была на баку гаспадароў поля. Бо ў другім тайме сапраўднымі гаспадарамі тут былі нашы футбалісты. Яны мелі ўсе шанцы не толькі параўнаць лік, але і перамагчы. Ігракі «Нёмана-Агра» з вялікай цяжкасцю стрымлівалі атакі «Коласа», а бліжэй да заканчэння гульні проста адбівалі мяч куды далей. Асабліва напружваў абарону саперніка наш нападаючы Яўген Яблонскі.

Што да трэцяга гола, то чэрвеньцы прапусцілі яго перад самым фінальным свістком у штурханіне ля варот. І зноў жа, па сведчанням нашых ігракоў, мяч быў забіты з парушэннем правілаў, якое суддзя «не заўважыў»…

У гэтую суботу «Колас» згуляе на сваім полі прынцыповы матч з мар’інагорскай «Зоркай-ЖКГ». Пачатак — у 16 гадзін.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

 

Вынікі астатніх гульняў 15 тура:

«Зорка-ЖКГ» (Мар’іна Горка) — «Вілія» (Вілейка) — 2:1, «Клецк»- «ДЮСШ-2″(Барысаў) — 2:4, «Старыя Дарогі» — «БСЗ» (Беразіно) — 8:1, «Жодзіна-2007» — «Аграсервіс» (Слуцк) — 1:1, «Лівадыя-Юні» (Дзяржынск) — «Забудова-2007» (Маладзечна) — 5:0.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *