У ГРОДНА — ПА ВОПЫТ

Общество

Добрая і традыцыя існуе ў нашым раённым аддзеле адукацыі — абмен вопытам паміж сваімі калегамі з іншых абласцей рэспублікі. У мінулым месяцы група настаўнікаў  пазнаёміліася з работай некалькіх навучальных устаноў  г. Магілёва, а днямі дэлегацыя з 22 настаўнікаў на чале з загадчыцай раённага аддзела адукацыі Ларысай Асановіч пабывалі ў г. Гродна, дзе наведалі  гарадскую гімназію №1, ліцэй №1  і пачатковую  школу.

Асабліва ўразіла гарадская гімназія, якую гродзенцы лічаць кузняй інтэлектуальнай эліты 21 века. Цікава і сама яе гісторыя. Калісьці ў 18 стагоддзі на гэтым месцы знаходзіўся прыгожы палац, у якім большасць прадметаў была зроблена са шкла і крышталю, а вокны ўсталяваны ад падлогі да столі. Па вечарах тут збіралася эліта горада, запальваліся свечы і ён над абрывам Немана зіхацеў, бы крышталь на сонцы. Яго так і назвалі “крыштальны палац”. Таму, напэўна, невыпадкова на гэтым месцы і ўзвялі будынак  гімназіі, дзе “вырошчваюць” юных талентаў — крохкіх і далікатных, бы крышталь, і якія патрабуюць пастаяннай ўвагі, падтрымкі, добразычлівай дапамогі і прызнання. Менавіта на гэтым тут і будуюцца адносіны паміж настаўнікамі і вучнямі.

У гімназіі навучаецца больш за тысячу маладых талентаў, сярэдні вучэбны бал якіх не ніжэй за 9,1. Веды ім выкладаюць  147 не менш таленавітых, улюбёных у сваю справу настаўнікаў, 50 працэнтаў з якіх маюць вышэйшую катэгорыю, многія—былыя яе выпускнікі.

Чэрвеньскія настаўнікі наведалі  вучэбныя і метадычныя кабінеты, спартыўныя і трэнажорны  залы, басейны, спортпляцоўкі, пазнаёміліся з новымі тэхналогіямі навучання, укаранёнымі ў гэтай навучальнай ўстанове. Уразіла мноства кветак, з густам  аформленыя  класы, карыдоры, профільныя кабінеты, сталовая, а таксама прыгімназічная тэрыторыя, і тое, з якой беражлівасцю адносяцца да ўсяго гэтага хараства дзеці. Дарэчы, такія ж дагледжаныя і прыгожыя прышкольныя тэрыторыі, унутрышкольныя памяшканні пабачылі чэрвеньскія педагогі ў кожнай з наведанай імі навучальнай установе. Так што, акрамя пераймання вопыту педагагічнай работы было  чаму павучыцца і ў гэтай справе. А азнаямленчая экскурсія па гораду, праведзеная педагогам гісторыі гімназіі, папоўніла не толькі станоўчыя эмоцыі ад ўбачанага і пачутага, але і веды па гісторыі роднага краю.

Людміла РАБЕЦКАЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *