Сардэчна дзякуем

Общество

Мы жывём на тым краі вуліцы Караленкі, які падыходзіць да балота. А паколькі няма калектара, падчас ліўняў хвалі вады з Барыкіна, Ленінскай і г.д. накіроўваюцца на нашу частку вуліцы.  З цягам часу вада выбіла на дарозе вялізную яміну. І нельга было ні прайсці, ні машыну паставіць… Муж на працягу больш чым паўтара месяца тэлефанаваў і хадзіў у Чэрвеньскую ЖКГ. Але нічога нам не зрабілі. Толькі прывезлі зямлі ды высыпалі суседцы пад плот.

Давялося запісвацца на прыём да старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Івана Пятровіча Мухі. Ён да нас прыслухаўся. Па яго распараджэнні прыгналі тэхніку, засыпалі гравіем не толькі нашу яміну, але і тое, што нарабіла вада ў іншых месцах і адкуль таксама сцякала да нас. Сардэчна дзякуем шаноўнаму Івану Пятровічу за яго ўвагу да людскіх праблемаў, узважаныя рашэнні.

З павагай — Тамара Трафімаўна і Анатоль Панцялеевіч ІСАЧКІНЫ, г.Чэрвень

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *