ПРАЦОЎНАЕ ЛЕТА БУДАЎНІЧАГА АТРАДА СМІЛАВІЦКАГА КАЛЕДЖА

Общество

12 навучэнцаў Смілавіцкага аграрнага каледжа працуюць на рэканструкцыі фермы “Рудня” ААТ ”Крыніца Ігуменшчыны”. Іх будаўнічы атрад пад кіраўніцтвам Івана Ярашэвіча выконвае работы па разборцы старых канструкцый будынка, ачышчае сцены, выносіць будаўнічае смецце, рыхтуе тэрыторыю для выгула жывёлы. І хаця ўсе гэтыя работы  даволі цяжкія, нават дзяўчаты іншы раз працуюць з ломам, але маладосць бярэ сваё. На будаўнічай пляцоўцы падчас работ не змаўкаюць смех, гумар, анекдоты…

Для гаспадаркі, якой неабходна па плану закончыць ўсе работы па рэканструкцыі фермы да пачатку кастрычніка,   дапамога будатрадаўцаў цяпер вельмі дарэчы. Ды і яны за 20 дзён працы маюць добрую магчымасць папоўніць свой бюджэт. Для іх работы і пражывання тут створаны належныя ўмовы: забяспечаны спецадзеннем, рабочым інструментам,  арганізавана каларыйнае трохразовае харчаванне, абсталяваны месцы ў інтэрнаце. А пасля плённай працы яны арганізоўваюць свой змястоўны адпачынак.

Людміла РАБЕЦКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *