ПАШКОДЖАННІ ЛІКВІДАВАНЫ. ТЭЛЕФОНЫ ПРАЦУЮЦЬ СПРАЎНА…

Общество

«Праблемны» тэлефон 5-56-83.

У рэдакцыю звярнулася інвалід першай групы з в.Праходка Софія АЛЬШЭЎСКАЯ — з наступнай скаргаю:

— Другі тыдзень у мяне і, як сказала сацыяльны работнік, яшчэ ў адной жанчыны не працуе тэлефон. Па маёй просьбе куды толькі ні звярталіся, каб іх пастроілі! Але ніхто не прыязджаў, ніхто нічога не рабіў. А я — інвалід першай групы, ляжак. Мне кожны дзень патрэбна выклікаць медыцынскую дапамогу…

 

Гэты зварот мы накіравалі на рэагаванне начальніку Чэрвеньскага раённага вузла электрычнай сувязі Уладзіміру ЛАМАКУ. А каб было хутчэй, патэлефанавалі яму ў той жа дзень, сёмага жніўня. І распавялі пра сутнасць праблемы нашай чытачкі. Праз тыдзень атрымалі афіцыйны адказ:

«Спецыялісты Чэрвеньскага раённага вузла электрычнай сувязі правялі праверку кабельнай лініі сувязі і знайшлі пашкоджанне тэлефоннага кабелю, зробленае неўстаноўленымі асобамі. Работы па ліквідацыі пашкоджання праведзены сёмага жніўня. Зараз абодва тэлефоны працуюць спраўна. Іх работа ўзята на кантроль».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *