87163 тоны зерня сабралі ў гаспадарках раёна па стану на 21 жніўня. Сярэдняя ўраджайнасць — 38,2 цэнтнера з гектара. Летась на гэты дзень было намалочана 76637 тон пры ўраджайнасці 33,8 цэнтнера з гектара.
Небывалая яна сёлета для Чэрвеньшчыны ў СПФ «Аграбуд». Тут аднымі з першых убралі 1230 гектараў зерневых, валавы збор якіх склаў 7001 тону пры ўраджайнасці 56,9 цэнтнера з гектара. На другім месцы па ўраджайнасці філіял «Аграбокс», дзе кожны гектар даў па 47,2 цэнтнера зерня (валавы намалот 6638 тон). Трэцяе месца — у эксперыментальнай базы «Натальеўск» — 46,2 цэнтнера з гектара (валавы намалот 6715 тон).
Больш іншых намалацілі зерня ў ААТ «Валевачы» — 9201 тону, у ААТ «Раванічы» — 8876 тон, у ААТ «Райаграсервіс» — 8580 тон зерня.
Дзесяць гаспадарак ужо выканалі дзяржаўны заказ па пастаўцы зерня. А ўсяго яго паступіла дзяржаве 12017 тон пры плане 12250 тон.
А.РУЖЫН