«ЛІДАР ЖНІВА-2012»

Аграрный сектор

— акцыю пад такой назвай правялі аддзел па справах моладзі райвыканкама і райкам БРСМ.

Падчас яе Граматы і каштоўныя падарункі атрымалі маладзёжныя экіпажы збожжаўборачных камбайнаў, якія перасягнулі тысячны рубеж намалоту, і маладыя вадзіцелі, якія перавезлі больш за 1000 тон зерня.

Сярод экіпажаў першымі сталі Сяргей Ларыёнаў і Аляксей Гнедчык з СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон». Іх намалот на час падвядзення вынікаў акцыі склаў 1452,8 тоны зерня. Другое месца — у  Андрэя Тарасіка і Андрэя Бубенькі з эксперыментальнай базы «Натальеўск» — 1296,3 тоны. Трэці вынік паказалі Дзяніс Гуськоў і Максім Максімаў з ААТ «Раванічы» — 1257 тон зерня.

Сярод маладых вадзіцеляў на жніве больш за ўсіх перавёз зерня ад камбайнаў Руслан Шчакала з ААТ «Валевачы» — 1446,5 тоны. Другі і трэці паказчыкі — у хлопцаў  з ААТ «Запольскае» — Віталя Тапунова і Аляксандра Лягуша — 1078,3 і 1004,3 тоны зерня, адпаведна.

Акцыя праводзілася з мэтай павышэння прадукцыйнасці працы сярод маладых працаўнікоў вёскі, якія занятыя на жніве, актывізацыі ўдзелу моладзі ў рэалізацыі аграрнай палітыкі дзяржавы, своечасовай і якаснай уборкі ўраджаю.

 

Яўгенія МАРОЗАВА, першы сакратар райкама БРСМ

Таццяна НАГОРНАЯ, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *