Удзячнасці з Чэрвеньскага сельсавета

Общество

РАБОТНІКАМ СЕЛЬСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ…

Цэнтрам культурнага жыцця ў нашай  вёсцы з»яўляецца сельская бібліятэка, якой загадвае Святлана Пархамовіч. Яна заўсёды стараецца, каб жыхары  не былі адарваныя ад жыцця краіны. Яна не толькі абслугоўвае  чытачоў, дапамагае выбраць ім кнігі па густу, папаўняе бібліятэку новымі літаратурнымі творамі, але і ладзіць амаль да кожнага свята цудоўныя канцэртныя праграмы. У гэтым ей дапамагаюць яе сяброўкі — бібліятэкар Майзароўскай бібліятэкі Зінаіда Змітровіч і пенсіянерка Ганна Пархомчык. Вось і на свята Дня Незалежнасці Рэспублікі яны запрасілі нас на канцэрт і радавалі нас песнямі нашага юнацтва, рускіх і беларускіх кампазітараў, народнымі.  Мы шчыра ўдзячны ім  за цудоўны настрой, хвіліны радасці, якія падаравалі сваім вяскоўцам гэтыя жанчыны.

Галіна Міцкевіч — ад імя жыхароў вескі Грабянец

 

…І РАЁННЫМ МЕДЫКАМ

Удзячна ўсім медыкам раённай бальніцы, да якіх мне іншы раз даводзілася звяртацца. Загадчыку інфекцыйнага аддзялення Алегу Еліну і асабліва  старшай медсястры , якая змагла з»яднаць калектыў аддзялення. Участковаму ўрачу Сяргею Максімаву за яго прафесіяналізм, увагу да пацыяентаў. Урачу-эндакрынолагу Андрэю Гурыновічу і яго медсястры, якія вельмі тактоўныя і цярплівыя да сваіх хворых . Маладым урачам і медсёстрам з кабінета ультрагукавой дыягностыкі, якія з асаблівай павагай адносяцца да старэйшага пакалення. Хірургу-стаматолагу Валянціне Ніціеўскай і яе памочніцы Галіне Пракаповіч, якія на высокім прафесійным узроўні  выконваюць свае абавязкі. А яшчэ — вялікая ўдзячнасць нашаму мясцоваму фельчару Святлане Добыш, якая прыходзіць на дапамогу сваім вяскоўцам ў любы час сутак.

З павагай — Р.Юрасава, веска Майзарова

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *