Спецыялісты гатовы вырашыць праблемы асуджаных

Общество

У Чэрвеньскім аддзеле ўнутраных спраў прайшла чарговая сустрэча прадстаўнікоў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзела занятасці з беспрацоўнымі, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Мерапрыемства  ставіла бліжэйшай мэтай сацыяльную дапамогу беспрацоўным і іх працаўладкаванне, а доўгатэрміновай — зніжэнне рэцыдыўнай злачыннасці.

Галоўны спецыяліст аддзела занятасці Інэса Грышчанка агучыла некаторыя вакансіі ў раёне. У прыватнасці, вадзіцель патрабуецца ў ААТ «Лядзенскі», райаграсэрвіс, ДРБУ №121, райспажыўтаварыства; грузчык — на агроднінасушыльны завод, у райспажыўтаварыства; дравакол — у райпаліўзбыт, жывёлавод — у райаграсэрвіс, электраманцёр — у райаграпрамэнерга, ЖКГ, на агароднінасушыльны завод; цясляр, работнік па дабраўпарадкаванню — у ЖКГ, рабочы па догляду за жывёлай — у ААТ «Заполле», зборшчык абутку — у РКБА, дзе адкрыўся новы цэх па выторчасці абутку ад мінскага аб’яднання «ЛУЧ». Абучэнне ажыццяўляецца на месцы: колькі часу неабходна хадзіць у вучнях, пры ўсім тым атрымліваючы заработную плату. Восенню агароднінасушыльнаму заводу і ЖКГ спатрэбяцца аператары кацельнай. У мінулым годзе на базе раёна была арганізавана группа, удзельнікі якой пераабучаліся на аператара кацельнай.

Інэса Грышчанка расказала пра умовы пераабучэння на новую прафесію. У прыватнасці, аддзел занятасці такую паслугу аказвае толькі асобам, якія маюць статус беспрацоўнага. У трэцім квартале гэтага года можна пераабучыцца ў навучальных установах краіны, вучэбных цэнтрах на арматуршчыка, бетоншчыка, вадзіцеля пагрузчыка, муляра, печніка, маляра, тынкоўшчыка, абліцоўшчыка, плітачніка, машыніста аўтавышкі, аператара станкоў з праграмным кіраваннем, афіцыянта, бармена, кухара, слесара па рамонту аўтамабіля. Перанавучанне і пражыванне ажыццяўляецца за дзяржаўны кошт. Атрымаць «корачку» вадзіцеля аўтамабіля можна ў раёне. Пераабучэнне праходзіць на базе Астраўскога вучэбна-вытворчага камбіната. Набор у группу вадзіцеляў катэгорыі С пройдзе ў верасні. «Спіс вакансій, прафесій для пераабучэння вялікі, было б жаданне авалодаць новай спецыяльнасцю і працаваць», — зазначыла спецыяліст аддзела занятасці.

Не ва ўсіх прысутных была прапіска, якую абавязкова трэба мець для працаўладкавання. Начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ігар Шыманскі патлумачыў, что такія асобы могуць часова зарэгістравацца па вул. М.Зяневіча, 17. Каб там прапісацца, неабходна мець статус «без пэўнага месца жыхарства».

Святлана Аношка, псіхолаг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, акрэсліла агульную праблему людзей, што вярнуліся з месцаў зняволення. Гэта цяжкасці з сацыяльнай адаптацыяй, у тым ліку і ў стасунках з роднымі, сябрамі і проста знаёмымі. Звяртацца па кансультацыю псіхолаг прапанавала ў індывідуальным парадку па адрасу вул. М.Зяневіча, 17.

Вольга Стараносава, спецыяліст аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання, распавяла пра віды адраснай сацыяльнай дапамогі, у прыватнасці,  пра аднаразовую (налічваецца тым, хто апынуўся ў цяжкім  матэрыяльным становішчы) і пра  штомесячную (прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам), у якіх сярэднедушавы даход не перавышае бюджэту пражытачнага мінімуму — 743 020 рублёў).

Спіс дакументаў, якія неаобходна падаць для атрымання адраснай сацыяльнай дапамогі, можна ўдакладніць у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які знаходзіцца ў Чэрвені па вул. К.Марска, 5.

Напрыканцы сустрэчы асуджаным паказалі фільм «Свет у канцы танэля».

Сняжана КАЎГАРЭНЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *