Спаборнічалі санітарныя і пажарныя дружыны

Общество

У мінулую суботу з ранку водар ляснога гаю каля вёскі Іванічы поўніўся шматлікімі галасамі. Тут у чарговы раз згодна  распараджэння старшыні  райвыканкама Івана Муха праводзіліся традыцыйныя спаборніцтвы санітарных і добраахвотных пажарных дружын. Гэтае мерапрыемства з”яўляецца састаўной часткай Плана асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл Чэрвеньскага раённага звяна Дзяржаўнай сістэмы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.

Пасля каманды “смірна” камандзіры дружын далажылі аб гатоўнасці да  спаборніцтваў. Узняць  сцяг было прадастаўлена мінулагоднім пераможцам — камандзе сандружыны КСУП “Эксперыментальная база “Натальеўск”.

Сёлета ў гэтым мерапрыемстве прымалі ўдзел 8 санітарных звенняў, 6 санітарных і столькі ж добраахвотных пажарных дружын. Медыцынскія фарміраванні дэманстравалі веды па аказанню дапамогі ў ачагах хімічнага, бактэрыялагічнага  і ядзернага паражэння, паказвалі, як правільна надзяваць процівагаз, накладваць шыну, транспарціраваць пацярпелых,  спыніць крывацек, праводзіць дызінфекцыю.

Удзельнікі пажарных каманд спаборнічалі ў спрыце і лоўкасці па хуткай ліквідацыі ачагоў пажару.

На конкурс былі прадстаўлены баявыя лісткі і нумары мастацкай самадзейнасці. Каманды спаборнічалі і па перацягванню каната.

У выніку пераможцамі  прызнаны:

Сярод санітарных дружын — каманда ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” (на здымку ўверсе).  Другое месца — у каманды КСУП “Эксперыментальная база “Натальеўск”, трэцяе — у Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа;

Сярод санітарных звенняў — першае месца ў каманды ГЛХУ “Чэрвеньскі лясгас”, другое заняла каманда Чэрвеньскага гароднінасушыльнага завода, трэцяе — ААТ “Крыніца Ігуменшчыны”.

Сярод добраахвотных пажарных дружын лідэрам стала каманда ААТ “Раванічы”, другое  Чэрвеньскага гароднінасушыльнага завода, трэцяе — у каманды ААТ “Запольскае”.

Лепшым прызнаны баявы лісток Чэрвеньскага дрэваапрацоўчага камбіната,  а нумары мастацкай самадзейнасці — ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс”.

Дужэйшымі ў перацягванні  каната — каманда ГЛХУ “Чэрвеньскі лясгас” .

Людміла РАБЕЦКАЯ.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *