ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ ЗВЯРТАЕ ЎВАГУ НА ВАЖНАСЦЬ ЗАХАВАННЯ ПЕРАЕМНАСЦІ Ў СКЛАДЗЕ ПАРЛАМЕНТА

Официально

Аб гэтым ішла размова 23 ліпеня на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«У нас склалася добрая практыка, што цяперашні парламент, пакуль не будзе выбраны новы і не атрымае свае паўнамоцтвы, прымае важнейшыя законы, якія звязаны з бліжэйшым будучым, найперш бюджэт і асноўныя напрамкі развіцця нашай краіны на будучы год», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Таму я папрасіў бы разам з урадам сур’ёзна прапрацаваць гэта пытанне. Адпаведныя даручэнні ўраду дадзены, і трэба, каб цяперашнія дэпутаты (а гэта вопытныя людзі, якія ў курсе ўсіх пытанняў) прынялі бюджэт і асноўныя напрамкі развіцця краіны, без якіх немагчыма арганізацыя работы на будучы год», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт закрануў таксама пытанне працаўладкавання тых дэпутатаў, якія не будуць выбраны ў наступны склад Палаты прадстаўнікоў. Ён звярнуў увагу на важнасць захавання пераемнасці ў складзе Палаты прадстаўнікоў, у сувязі з чым пажадана, каб у новы парламент увайшла трэць дэпутатаў ранейшага склікання. «Мы даўно дамовіліся, што парламент — гэта школа, і людзі, якія прайшлі гэту школу (вельмі шмат дзяржава на гэта затраціла), не павінны быць страчаны. І кожны дэпутат павінен быць працаўладкаваны ў адпаведнасці з ведамі, вопытам, яго жаданнем», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«У мяне фактычна няма прэтэнзій ні да аднаго з дэпутатаў, таму разам з Адміністрацыяй Прэзідэнта, а такія даручэнні дадзены, трэба паглядзець, дзе будуць працаўладкаваны гэтыя дэпутаты. Стабільнасць у гэтых адносінах, прадказальнасць і павага да дэпутацкага корпуса павінны быць непахісныя, павінны быць захаваны. Людзі, якія ідуць у парламент працаваць, павінны быць упэўнены, што не згубяцца ў гэтым жыцці», — сказаў Прэзідэнт.

Як расказаў Уладзімір Андрэйчанка, Палата прадстаўнікоў завяршыла сваю работу 29 чэрвеня.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *